In

Первый раздел “Тапаніміка вёсак Магілёўскага раёна паводле легендаў і паданняў”

Топонимика – удивительная наука,
способная заинтересовать всех,
кто любит свой край, его историю,
его географическое прошлое и настоящее.

И. Г. Долгачёв

Першы раздзел “Тапаніміка вёсак Магілёўскага раёна паводле легендаў і паданняў” змяшчае інфармацыю аб паходжанні назваў 34 населеных пунктаў Магілёўскага раёна. Падрабязна апісана тапаніміка такіх вёсак як Вільчыцы, Грыбаны, Гуслішча, Дары, Дубінка, Дубінкі, Мядзвёдаўка, Семукачы, Шчэжар.

Матэрыял размешчаны па алфавіце назваў населеных пунктаў на беларускай мове. За аснову ўзята беларускае напісанне назваў населеных пунктаў, а ў дужках прыводзіцца рускае. У кожным файле змяшчаюцца і бібліяграфічныя крыніцы інфармацыі.

Пры складанні гэтага раздзела выкарыстоўваліся кнігі, зборнікі, тапанімічныя слоўнікі, энцыклапедычныя, перыядычныя выданні, летапісы вёсак Магілёўскага раёна, складзеныя бібліятэкарамі сеткі, а таксама ўспаміны мясцовых старажылаў.

Папаўненне раздзела звесткамі будзе ажыццяўляцца сістэматычна.

Інфармацыя адрасавана шырокаму колу чытачоў, усім тым, хто цікавіцца гісторыяй Магілёўскага раёна.