In

Шчэжар

Шчэжар (Щежерь)

Беларускае “Шчэжар” – ярмо, цяжар, працаёмная работа.

Бытуе ў народзе прымаўка, што Шчэжар і Галяні палавіну свету занялі.

У далёкія часы навокал былі вялікія лясы. Людзі высякалі дрэвы, карчавалі пні, каб пашырыць палі для пасеву жыта. Адзін бацька меў некалькі сыноў. Кожнага сына хацеў надзяліць зямлёй. Але зямлі не хапала. І зноў яны высякалі лес і палілі пні. Вялікія кастры гарэлі доўга. Людзі прыходзілі, глядзелі ды казалі: “Яшчэ жар”. Адсюль пайшла назва вёскі – Шчэжар.

  • Легенды і паданні [Тэкст] : [як узнікла вёска Шчэжар] // Мастацкая культура Беларусаў у 6 т. Т. 1. : Магілёўскае Падняпроўе. – Мінск, 2001. – С. 666.
  • Щежерь [Текст] // Жучкевич, В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск, 1974. – С. 414.
  • Шчэжар [Тэкст] /// Магілёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс і апрацоўка А. М. Ненадаўца. – Мінск, 2002. – С. 23.