In

Салтанаўка

Салтанаўка (Салтановка)

Назва ўтворана ад прозвішча Салтанаў. Верагодна, што ў 16 стагоддзі ўладальнікамі зямель, дзе ў будучыні ўзнікла вёска, былі шляхцічы Солтаны.

Солтаны (да 1-й пал. 16 ст. – Салтановічы, Перасвіт-Солтаны), шляхецкі род на Беларусі ў 15 – 20 стагоддзях, прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя, адміністрацыйныя і царкоўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. У пачатку 20 ст. валодалі маёнткамі ў Магілёўскай губерні (в. Салтанаўка Магілёўскага раёна). Былі жорсткімі прыгнятальнікамі беларускага, літоўскага, польскага народаў.

  • Салтановка [Текст] // Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск, 1974. – С. 333.
  • Солтаны [Тэкст] // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 3 т. Т. 2 : Кадэцкі корпус – Яцкевіч /рэдкалегія Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск, 2006. – С. 620.
  • Солтаны [Тэкст] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая / Беларуская энцыклапедыя ; Рэдкалегія : Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. ; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2001. – С. 386.