Дары
Жыў у нас некалі пан. Ен і неблагі быў, але любіў пажартаваць, пакпіць з каго – хлебам не кармі. Ці то багата напаткае, ці то беднага, розніцы не было. Набраў ён сабе ў хаўруснікі з вясковых хлопцаў чалавек дзесяць, разам і выраблялі ўсялякія штукі.
Вось неяк сабраліся яны, паселі ўсе разам і давай думаць-разважаць, што б такое выкінуць. Гледзячы збоку на гэту кампанію, у цэнтры якой ўзвышаўся здаравяка-памешчык, можна было падумаць, што гэта сябрукі сабраліся пагаманіць пра нешта таямнічае, пра запаветнае.
– А можа?.. – ускінуўся адзін.
– Што? – падаіся да яго астатнія.
– Нашага суседа напоім?
– Ды мы яго ўжо гэтулькі разоў паілі і да такога стану, што ніхто не здзівіцца.
– То давайце яго ў жаночую вопратку апранем, — прапаноўваў другі.
– А што, – падтрымлівалі некаторыя, – вельмі цікава.
Затое другая палова не пагаджалася:
– Відаць, вы дапіліся да таго, што ўжо самі не памятаеце, як мы гэтага суседа не толькі ў жаночую вопратку пераапраналі, Але і ўвогуле голага пускалі бегаць…
– Было… I нічога…
– Як жа «нічога»? Некаторыя суседзі потым казалі, што нейкі голы анёл, туляючыся па кустоўі ды па навакольных лясах, да маёнтка таго самага пана пракрадаўся. Хіба пра гэта не было пагудкі?
– Была… I тут не пашанцавала…
– Пашанцавала, але мы кожны дзень такімі штучкамі займаемся, і новае штосьці выдумаць не надта проста.
– Жартуем, нічога не скажаш…
– Трэба і на гэты раз пажартаваць, — умешваўся гаспадар.
Усе прыціхі і пачалі засяроджана перабіраць у думках, каб прапанаваць нешта такое, што прынесла б задавальненне не толькі суседзям, якія таксама чакалі вясёлых здарэнняу, але і ім самім. Але ў той вечар як яны ні меркавалі, як ні стараліся, а цікавыя думкі не лезлі ў галаву. Нарэшце гаспадар устаў і, пацягнуўшыся, прамовіў:
– Відаць, сёння нічога так і не прыдумаем…
– Хоць ты у чорта галаву пазыч ці сваю некаму падары, — дадаў нехта.
Памешчык як стаяў, так і знерухомеў. Усе нецярпіва глядзелі на пана.
– Што, пане?.. ‘
– Як ты сказау?
Той паўтарыў, і памешчык адразу расплыўся ва усмешцы. Астатнія здагадаліся — гаспадар нешта прыдумаў.
– Гатова, хлопцы. Слухайце, заўтра жартаваць не будзем.
– Чаму?
– Не паспеем падрыхтавацца. А вось на суботу запросім да мяне гасцей з усей ваколіцы, напоім як след, а пасля прапануем у карты гуляць. Таго суседа, пра якога вы казалі, распранём дагала і пасадзім за караля на трон, а да яго ног прымусім падносіцьусялякія ахвяраванні ды паднашэнні…
– Як каралю?..
– Так…
– Гэта вельмі ўдалы жарт, толькі трэба ўсе добра падрыхтаваць ды сачыць за тым, каб ніхто нічога не западозрыў.
– Не было яшчэ такога, і не будзе, пане, мы пастараемся…
Падрыхтаваўся гаспадар са сваімі сябрукамі належным чынам. Усіх запрасілі, нікога не забылі, паводзілі сабе вельмі паважна, госці нават паверыць не маглі, што гэта тыя самыя сарвігаловы, пра якіх такія плётк пускаюць. Неяк непрыкметна пілі-выпівалі, потым пачалі спяваць, а потым – таньчыць. Тут нехта выгукнуў:
– А давайце у карты пагуляем.
Цвярозыя не пагадзіліся б, а п’яным што?
Як пачалі гуляць, то недзе ўсяго праз гадзіну большасць з гасцей прайграла ўсе, што можна было, а некаторыя пачалі маёнткі закладваць. Але тут гаспадар прапанаваў:
– Зараз будзем дарыць караля!
– Будзем!
Панеслі дарункі каралю, але мала хто пазіраў наверх, дзе сядзеў голы і п’янюткі памешчык. Клалі свае паднашэнні і адпаузалі ракам назад, каб кароль не прагневаўся.
Раніцай, крыху працверазеўшы, ніяк не маглі ўспомніць, што ўчора адбывалася і чым закончыўся баль. Праўда, служкі падказвалі:
– Каралю дарункі падносілі…
А той памешчык, абраны каралём, усе прайграў да ніткі, таму гаспадар, пашкадаваўшы, даў яму невялікі зямельны надзел, які людзі так і назвалі – Дары, ад слоў «дараваць», «дарунак».
- Дары [Тэкст] // Магілёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс і апрацоўка А. М. Ненадаўца. – Мінск, 2002 – С. 15 – 17.