Мядзвёдаўка (Медвёдовка)
Назва вёскі паходзіць ад назвы жывёлы-татэма гэтай мясцовасці, які быў шырока распаўсюджаны сярод славян у лясной зоне Беларусі. Па расказах старажылаў, у раёне вёскі Мядзвёдаўка раней ляжаў камень, які нагадваў мядзведзя. Легенда гаварыла, што калісьці ў старадаўнія часы па гэтай дарозе ішла Бож’я маці. Перад ею знянацку з рыкам выскачыў мядзвезь, за што на яго было наложана пракляцце, і ён акамянеў. З таго акамянеўшага мядзведзя і празвалі вёску Мядзвёдаўкай.
Была ў гэтай легендзе і праўдзівая гістарычная аснова. Да прыняцця хрысціянства, у часы язычніцтва, татэмам вёскі (аб’ектам пакланення) быў мядзведзь. З прыняццем хрысціянства ўсё змянілася, а вёска так і засталася Мядзвёдаўкай. Зараз гэты камень знаходзіцца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Я. Раманава.
- Мядзвёдаўка [Тэкст] // З гісторыі вёсак Кадзінскага сельскага Савета / Кадзінская сельская бібліятэка ; складальнік Я. Б. Сідарэнка . – Кадзіна, 2016. – С. 4.