2 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна-партрэт “Чытаючы Сакрата”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра пісьменніка і падкрэсліла, што С.Яновіч быў самым вядомым беларускім пісьменнікам у Польшчы і рабіў усё, каб польскія беларусы не забывалі роднай мовы і каб беларускае слова гучала у тых мясцінах, дзе жывуць нашы землякі.
Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, дзе можна было ўбачыць выданні з аўтографамі юбіляра.
Загадчык Брылёўскага СДК Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчы з Сакрарам Яновічам і пра ліставанне з гэтым цікавым чалавекам.
9 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “З любоўю да прыроды”, прысвечаная да 120-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра В.Вольскага і адзначыла, што ён у сваёй творчасці характарызуецца як дапытлівы краязнавец, падарожнік, дасведчанасць і зацікаўленасць якога раскрываюцца ва ўзаемаадносінах з прыродай. За любоў да прыроды Віталя Вольскага называлі “беларускім Прышвіным”.
Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе асаблівую ўвагу прыцягнула кніга з аўтографам юбіляра. З цікавасцю прысутныя паглядзелі відэафільм “Святло далёкай зоркі. Віталь Вольскі”.
11 сентября в Брылёвской сельской библиотеке прошло познавательное путешествие «Весёлые человечки», посвящённое 65-летию создания детского журнала «Весёлые картинки». Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала об истории возникновения юмористического и познавательного журнала, который со времён Советского Союза пользуется огромной популярностью у детей.
К юбилею библиотекарь подготовила биографический буклет. Присутствующие познакомились с оформленной выставкой, и, листая «Весёлые картинки», вместе с героями журнала смогли совершить познавательное путешествие по времени и занимательным историям с участием: Незнайки, Карандаша, Самоделкина, Чипполино, Петрушки и других замечательных героев.
19 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Адвечная радасць – праца”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Сяргея Законнікава. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццёвыя шліхі юбіляра, пра яго творчасць, насычаную высокім патрыятызмам, любоўю да Айчыны, да родных вытокаў, якія заўсёды сілкуюць нашы сэрцы.
Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе можна было пабачыць кнігі з аўтографамі паэта. У выкананні чытачкі бібліятэкі Тамары Лусцянковай прагучалі вершы юбіляра.
Загадчык Брылёўскага СДК кампазітар Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчы і сяброўства з Сяргеем Іванавічам, пра сумесную працу над песенным цыклам і выканаў некалькі песен.
25 сентября в Брылёвской сельской библиотеке прошёл час литературного портрета «Проза, наполненная поэзией», посвящённый 130-летию со дня рождения известного советского детского писателя Рувима Фраермана. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о том, что будущий писатель родился в городе Могилёве, а затем ему многое пришлось пережить и узнать, и богатый жизненный опыт лёг в основу многих его литературных произведений.
К юбилею земляка библиотекарь подготовила биографический буклет и оформила книжную выставку.
Заведующий Брылёвским СДК Николай Яцков рассказал о большой дружбе Рувима Фраермана с писателями Константином Паустовским и Аркадием Гайдаром.
Завершил встречу просмотр художественного фильма «Дикая собака Динго», снятого по мотивам самой известной повести Р.Фраермана.
30 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Песня ў дарогу”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
Пра жыццё і творчасць паэта распавяла бібліятэкар Юлія Яцкова. Яна падкрэсліла, што талент Ніла Гілевіча шматгранны, а яго кнігі – каштоўны ўнёсак у беларускую літаратуру.
Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе былі прадстаўлены кнігі з аўтографамі юбіляра, у тым ліку і рарытэтная выданне – першы паэтычны сборнік “Песня ў дарогу”.
Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры кампазітар Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчы і сяброўства з Нілам Сымонавічам, пра тое, як ствараліся песні на вершы гэтага цудоўнага паэта, і выканаў некалькі песен.