9 верасня, у рамках Года народнага адзінства, бібліятэкарам Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы на гульнёвай пляцоўцы была арганізавана бібліятэчная лаўка “Беларусь, табой я ганаруся!”. Прахожыя дарослыя і дзеці з цікавасцю знаёміліся з кнігамі пра Беларусь. Асаблівую ўвагу прывабілі кнігі, А.Вольскага “Хлеб – усяму галава”, “Вандроўкі па гарадах”, “Замкі Беларусі” и іншыя. Усе знайшлі сабе кнігі па густу. Затым бібліятэкар прапанавала падлеткам адказаць на пытанні, прымаючы ўдзел у краязнаўчым лато і атрымаць прыз. Падлеткі зацікавіліся прапанаванымі выданнямі, пасля чаго захацелі прыйсці за іншымі выданнямі ў бібліятэку.