In

День белорусской письменности

В первое воскресение сентября ежегодно в Беларуси отмечают День белорусской письменности.

К этому празднику в центральной библиотеке были оформлены тематические выставки «Кніга – крыніца пазнання» и «Гісторыя беларускага слова». По представленным материалам на выставках читатели смогли поближе познакомиться с историей становления и развития белорусской письменности, книгопечатания, о выдающихся белорусских просветителях. А юные читатели узнали, какие были первые книги, и как они менялись на протяжении многих лет.

4 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная гадзіна “Слова роднае – вечнасці след”. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, пра неабходнасць шанаваць і берагчы роднае беларускае слова. Чытачы бібліятэкі знаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, чыталі вершы пра родную мову і згадзіліся з тым, што слова беларускае жыве і будзе жыць на нашай зямлі.

5 верасня ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы была арганізавана выстава “Беларуская кніга: шляхам стагоддзяў”, якая будзе знаходзіцца ў адкрытым доступе да 12 верасня.

Бібліятэкар, у час знаёмства карыстальнікаў з кнігамі, рабіла акцэнт на тым, што гэты дзень святкуецца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, цэнтрах асветніцтва і кнігадрукавання. Таму і выстава пачыналася з кніг пра гарады Полацк, Тураў, Навагрудак.

Далей на выставе былі прадстаўлены кнігі аб нашых славутых зямляках, якія мелі прамое дачыненне да адукаваннасці, распаўсюджаванні пісьменства і кнігадрукарства на беларускай зямлі. У заключным моманце былі прадстаўлены кнігі пра развіццё беларускага кнігадрукавання, пра бібліятэкі Беларусі.

8 верасня ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя фотаальбома “Кніжная спадчына Беларусі” – самага значнага выдання з фотаздымкамі лепшых ўзораў нацыянальнай кніжнай спадчыны з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На прэзентацыю завіталі падлеткі і моладзь. Бібліятэкар спачатку расказала пра кнігу, пра яе стваральнікаў – спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі, якія працавалі тры гады, каб выдаць гэтае выданне да Дня беларускага пісьменства ў 2014 годзе. Прысутных уразілі памеры і вага выдання, якасць друку і выяў рукапісных і старадрукаваных кніг, рэдкіх і каштоўных кніг, тэкставы матэрыял прэдстаўлены на беларускай, рускай і англійскай мовах, афармленне раздзелаў, вялікая колькасць малюнкаў і ілюстрацый, якія ўпрыгожваюць старонкі кнігі.

Мець такое каштоўнае выданне ў сельскай бібліятэцы – гэта вялікі скарб, які патрабуе належных адносін і мэтанакіраванага выкарыстання для пашырэння ведаў па гісторыі беларускага пісьменства і кнігадрукавання.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *