In

Литературные и памятные даты апреля

3 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла літаратурная гадзіна “Праз плынь лядовае тугі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Міколы Хведаровіча. Загадчыца бібліятэкай адзначыла, што Мікола Хведаровіч (сапраўднае прозвішча Мікалай Фёдаравіч Чарнушэвіч) калі ў1915-1918 гг. быў у бежанстве ў г.Калузе, то ў школе, дзе ён вучыўся, матэматыку выкладаў К.Цыялкоўскі – будучы тэарэтык касманаўтыкі. А потым Мікола быў сведкам станаўлення беларускай савецкай дзяржавы, актыўна ўдзельчаў у літаратурных плынях на Беларусі, быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з дня яго заснавання ў 1934 г. І паўтарыў самотны шлях многіх беларускіх літаратараў, якія трапілі ў жарнавы рэпрэсій напрыканцы 1930-х г.г. Але вытрымаў, не зламаўся і вярнуўся ў літаратуру, зрабіўшы ў яе развіццё свой значны ўнёсак. На падрыхтаванай кніжнай выстаўке былі шырока прадстаўлены кнігі М.Хведаровіча, у тым ліку і першы пасля рэабілітацыі ў 1955 г. паэтычны зборнік  “Залаты лістапад” (1957 г.). Прагучалі вершы з гэтага рарытэтнага выдання. Таксама ўдзельнікі сустрэчы з цікавасцю знаёміліся з вершамі для дзяцей, якім Мікола Фёдаравіч надаваў значную ўвагу ў сваёй творчасці.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *