Памятные и юбилейные даты декабря

7 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Думак і слоў уладар”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Рыгора НяхаяБібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях і творчыя набыткі юбіляра, які быў сведкам будаўніцтва новай савецай дзяржавы і прыняў самы актыўны ўдзел у жыцці беларускай літаратуры. Прайшоўшы вогненнымі франтавымі і партызанскімі дарогамі, Рыгор Няхай як ніхто ведаў каштоўнасць мірнага неба над галавой і імкнуўся данесці свае пачуцці праз старонкі сваіх змястоўных твораў. 
Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры М.Яцкоў больш падрабязна спыніўся на ўдзеле пісьменніка ў беларускім партызанскім руху, а таксама на ажыццяўленні вялікага пасляваеннага праекта па збору і выданню мемуараў беларускіх партызан, дзе Рыгор Няхай рабіў вялікую працу па літаратурнай апрацоўцы успамінаў. 
Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай, якую ўпрыгожыў выдадзены ў 1958 годзе зборнік аповесцяў і апавяданняў “Навальнічае рэха”. Чытачы бібліятэкі А.Кавалёва, Д.Зайцаў, К.Атрошчанка і А.Шыпіцын прачыталі вершы юбіляра. 
14 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Пад небам памяці і слова”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана ЧыгрынаваБібліятэкар расказала пра жыццёвы шлях і пра творчыя вышыні пісьменніка. Падрабязна спынілася на рэалістычных творах пісьменніка аб Вялікай Айчыннай вайне.

Дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў расказаў пра дзейнасць Івана Гаўрылавіча на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса “Спадчына”, які напрыканцы 1980-х г.г. пачаў адкрываць беларусам таемныя старонкі айчыннай гісторыі.

Прысутныя азнаёміліся з кніжнай выставай і падрыхтаваным да юбілея бібліяграфічным паказальнікам па творчасці пісьменніка, а чытачы бібліятэкі А.Кавалёва, Д.Зайцаў, К.Атрошчанка і А.Шыпіцын прачыталі ўрыўкі з твораў Івана Чыгрынава.

Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільма “Святло далёкай зоркі. Іван Чыгрынаў”.

18 декабря в Брылевской сельской библиотеке прошёл час искусства «Любимец нежных муз», посвящённый 220-летию известного русского художника Карла БрюлловаБиблиотекарь рассказала о жизни и творчестве художника, о его особом месте в российском изобразительном искусстве XIX века, о созданных им картинах. Отметила, что картина «Последний день Помпеи» своей трагической эмоциональностью навсегда вошла в историю мировой художественной культуры.

Директор Брылевского сельского Дома культуры Н.Яцков более подробно остановился на итальянском периоде творчества художника и рассказал почти детективную историю находки и возвращения в Россию единственного пейзажного полотна К.Брюллова «Вид форта Пику на острове Мадейра».

Присутствующие ознакомились с книжной выставкой по творчеству юбиляра, посмотрели тематические видеофильмы и приняли активное участие в беседе о роли изобразительного искусства в жизни людей.

26 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Паэт будучыні”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Алеся Дудара. Бібліятэкар распавяла пра жыццё Аляксандра Аляксандравіча Дайлідовіча і адзначыла, што  паэт у сваёй творчасці шчыра і адкрыта выказваўся ў сваёй любові да айчыны.

Далей дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў расказаў пра ўвасабленне ў жыццё ідэі Алеся Дудара – стварэнне ў 1920-х г.г. літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Менавіта гэтая суполка дала вялікі штуршок развіццю маладой беларускай літаратуры.

Прысутныя паглядзелі дакументальны фільм пра жыццё і творчасць А.Дудара і пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай. Найбольш вядомыя вершы паэта прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалевай, У.Сідарава, Л.Поршневай і А. Шыпіцына.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *