Дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў расказаў пра дзейнасць Івана Гаўрылавіча на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса “Спадчына”, які напрыканцы 1980-х г.г. пачаў адкрываць беларусам таемныя старонкі айчыннай гісторыі.
Прысутныя азнаёміліся з кніжнай выставай і падрыхтаваным да юбілея бібліяграфічным паказальнікам па творчасці пісьменніка, а чытачы бібліятэкі А.Кавалёва, Д.Зайцаў, К.Атрошчанка і А.Шыпіцын прачыталі ўрыўкі з твораў Івана Чыгрынава.
Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільма “Святло далёкай зоркі. Іван Чыгрынаў”.
18 декабря в Брылевской сельской библиотеке прошёл час искусства «Любимец нежных муз», посвящённый 220-летию известного русского художника Карла Брюллова. Библиотекарь рассказала о жизни и творчестве художника, о его особом месте в российском изобразительном искусстве XIX века, о созданных им картинах. Отметила, что картина «Последний день Помпеи» своей трагической эмоциональностью навсегда вошла в историю мировой художественной культуры.
Директор Брылевского сельского Дома культуры Н.Яцков более подробно остановился на итальянском периоде творчества художника и рассказал почти детективную историю находки и возвращения в Россию единственного пейзажного полотна К.Брюллова «Вид форта Пику на острове Мадейра».
Присутствующие ознакомились с книжной выставкой по творчеству юбиляра, посмотрели тематические видеофильмы и приняли активное участие в беседе о роли изобразительного искусства в жизни людей.
26 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Паэт будучыні”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Алеся Дудара. Бібліятэкар распавяла пра жыццё Аляксандра Аляксандравіча Дайлідовіча і адзначыла, што паэт у сваёй творчасці шчыра і адкрыта выказваўся ў сваёй любові да айчыны.
Далей дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў расказаў пра ўвасабленне ў жыццё ідэі Алеся Дудара – стварэнне ў 1920-х г.г. літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Менавіта гэтая суполка дала вялікі штуршок развіццю маладой беларускай літаратуры.
Прысутныя паглядзелі дакументальны фільм пра жыццё і творчасць А.Дудара і пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай. Найбольш вядомыя вершы паэта прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалевай, У.Сідарава, Л.Поршневай і А. Шыпіцына.