5 чэрвеня ў Вейнянскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні беларускіх народных казак “Як Сцёпка з панам гаварыў”, “Зайздросны дзядзька”, “Сынок з кулачок”. Дзеці з задавальненнем слухалі казкі, а на прыканцы мерапрыемства паразважалі пра сэнс пачутага: пра дабро і зло, сяброўства і варожасць, адданасць і здраду.
19 чэрвеня бібліятэкар Вейнянскай сельскай бібліятэкі на базе ДУА “Вейнянская сярэдняя школа” для дзяцей летняга лагера “Юнацтва” правяла гадзіну роднай мовы “Чытаем і размаўляем на беларускай мове”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творамі дзіцячай літаратуры на беларускай мове і даведаліся пра сучасных беларускіх аўтараў, якія пішуць для малых чытачоў. Завяршылася сустрэча чытаннем вершаў услых, што дапамагло яшчэ больш паглыбіцца ў прыгажосць і багацце роднай мовы.











































