25 лістапада ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Галінай Сяргееўнай Пярун, членам Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У ходзе мерапрыемства Галіна Сяргееўна расказала прысутным пра свой творчы шлях, пра кнігі і герояў, якія жывуць у іх, а таксама пра тое, адкуль бярэ натхненне і як ствараюцца казкі. Прэзентавала свае новыя кнігі: «Прыгоды сяброў і парады ад Усімдапамагайкіна», «Лясныя свавольнiкi» і «Закаханы скідзень». А напрыканцы сустрэчы пісьменніца пазнаёміла дзяцей з сваімі чароўнымі лялькамі, якіх робіць сама і ставіць спектаклі. Пасля чаго адбыўся паказ лялечнага спектакля па казцы «Як ліса гаспадыняй ў дзеда была». Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, вясёлай і займальнай.







































