17 лютага ў Кадзінскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з Пярун Галінай Сяргееўнай, членам Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфічным і творчым шляхам беларускай пісьменніцы. Галіна Сяргееўна прэзентавала дзецям свае кнігі: «Лясныя свавольнікі», «Закаханы скідзень», «Прыгоды сяброў і парады ад Усідапамагайкіна» і пазнаёміла са сваімі лялькамі, якіх робіць сама і ставіць спектаклі. Напрыканцы сустрэчы ўласны лялечны тэатр Бі-Ба-Бо парадаваў беларускай казкай пра саманадзейнага гаспадара і хитрую лісу. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і ў сэрцы ўсіх удзельнікаў засталіся добрыя ўражанні.