3 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла літаратурная гадзіна “Жыццёвымі фарбамі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Юрася Свіркі. Загадчыца бібліятэкай расказала пра жыццё і творчасць юбіляра, паэзія якога вызначаецца асаблівым лірызмам, паэтычнасцю і метафарычнай тонкасцю. Да юбілею ў бібліятэцы падрыхтавалі біяграфічны буклет і аформілі кніжную выставу. Чытач бібліятэкі кампазітар Мікола Яцкоў падзяліўся ўспамінамі аб сваіх сустрэчах з Юрасём Мікалаевічам, сумеснай працы над песнямі і выканаў песню “Згадаю святое аблічча”.
6 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла літаратурная гадзіна “Чараўнік з краіны дзяцінства”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра. Загадчыца бібліятэкай распавяла пра жыццёвы шлях звычайнага школьнага настаўніка Івана Фёдарава, які ў 40-гадовым узросце пад імем Янка Маўр вырашыў паспрабаваць свае сілы ў літаратуры і вырас да вялікага майстра і заснавальніка беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. Да юбілею ў бібліятэцы падрыхтавалі біяграфічны буклет і аформілі кніжную выставу. Удзельнікі сустрэчы з цікавасцю паглядзелі дакументальную кіностажку “Капітан дзіцячых мараў Янка Маўр”.
10 мая в Брылёвской сельской библиотеке-клуб состоялся литературный час «Запомни этот миг», приуроченный к 90-летию со дня рождения российского поэта Андрея Вознесенского. Заведующая библиотекой Юлия Яцкова рассказала о жизни и творчестве поэта и особо отметила, что А.Вознесенский дружил с белорусскими писателями, часто бывал в Беларуси, в частности, выступал на могилёвском Буйничском поле во время проведения «Симоновских чтений». К юбилею в библиотеке был подготовлен биографический буклет и оформлена книжная выставка, где особое место заняла книга «Прорабы духа» с автографом поэта. Завершил встречу просмотр документального фильма «Андрей Вознесенский. Мысли вслух».
17 мая в Брылёвской сельской библиотеке-клуб прошёл час искусства «Великая Русь Виктора Васнецова», посвящённый 175-летию со дня рождения известного русского художника. Заведующая библиотекой рассказала о жизни и творчестве Виктора Михайловича Васнецова, который запечатлел на своих картинах чисто русскую красоту – не академическую, а настоящую, затерявшуюся в тех немногих уголках незатейливой природы, такой близкой, понятной и родной русскому человеку. К юбилею в библиотеке был подготовлен биографический буклет и оформлена книжно-иллюстративная выставка, где представлены репродукции всех известных полотен В.Васнецова. Завершил встречу просмотр документального фильма «Передвижники. Виктор Васнецов».
24 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Дыхнула слова цёплай ласкай”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Уладзіміра Карызны. Загадчыца бібліятэкай расказала пра юбіляра і яго творчасць. Паэт, з’яўляючыся прыхільнікам традыцыйнай манеры вершаскладання, дакладна ўзважвае нават не кожны радок, а кожнае слова, прамаўляе так, каб той ці іншы вобраз ствараў выразны малюнак, а думка, закладзеная ў аснову, была важкай. Да юбілею паэта ў бібліятэцы падрыхтавалі біяграфічны буклет, а на аформленай кніжнай выставе можна пазнаёміцца з шэрагам выданняў з аўтографамі У.Карызны. Чытач бібліятэкі кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў аб тым, як ён працаваў над песнямі на вершы Уладзіміра Іванавіча і выканаў песню “За гаем”. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі паглядзелі дакументальны фільм, дзе Уладзімір Карызна распавядае пра сваю творчасць.
27 мая в Брылёвской сельской библиотеке-клуб прошёл литературный час «Стихи на все времена», приуроченный к 120-летию со дня рождения русской советской поэтессы Елены Благининой. О жизни и творчестве юбиляра рассказала заведующая библиотекой, особо отметив, что стихи Е.Благининой вписаны яркой страницей в российскую литературу для детей и до сегодняшнего дня пользуются успехом у юных читателей. К юбилею в библиотеке подготовили биографический буклет и оформили книжную выставку. В исполнении участников встречи прозвучали стихи Елены Александровны. Завершил встречу просмотр мультфильма по сценарию Е.Благининой «Лиса, Заяц и Петух».