5 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка-клуб” в. Брылі прайшла літаратурна-музычная імпрэза “Глыток з родных крыніц”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мовазнаўца і паэта Васіля Рагаўцова. Загадчыца філіяла Юлія Яцкова распавяла, што В.Рагаўцоў нарадзіўся на Гомельшчыне, але ўсё сваё свядомае жыццё пражыў у Магілёве, дзе плённа працаваў у дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова. Ён аўтар больш 200 навуковых прац, 4 манаграфій, 2 слоўнікаў і 15 вучэбных дапаможнікаў, з’яўляўся доктарам філалагічных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі, быў адзначаны ганаровым званнем “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” і ўганараваны медалём Францыска Скарыны. Да юбілею быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава, дзе можна было ўбачыць кнігі з аўтографамі В.Рагаўцова.
Сваімі успамінамі пра юбіляра падзяліўся па тэлефоннай сувязі яго сябра, вядомы паэт Сяргей Украінка, які падкрэсліў, што ўсё назапашанае Васілём Рагаўцовым мае вялікую каштоўнасць і займае сваё ганаровае месца ў беларускай літаратуры.
Пра сваё сяброўства з Васілём Іванавічам распавёў кампазітар Мікалай Яцкоў, які адзначыў, што кожная сустрэча з гэтым цікавым і непаўторным творцам натхняла і давала шырокі прастор для роздумаў. Для удзельнікаў сустрэчы ў аўтарскім выкананні прагучала некалькі песен на вершы Васіля Рагаўцова.
6 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка-клуб” в. Брылі прайшла літаратурная гадзіна “Замілаваны Палессем”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і драматурга Георгія Марчука. Загадчыца філіяла Юлія Яцкова расказала пра жыццё і творчасць пісьменніка, для якога вельмі важна заўсёды памятаць пра свае родныя мясціны, пра тое адчуванне радзімы, якое вялікім адбіткам кладзецца на кожную напісаную старонку. Да юбілею быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава, дзе знайшлося месца і для кнігі з аўтографам Г.Марчука. Удзельнікі сустрэчы знаёміліся з творамі Георгія Васільевіча, а напрыканцы з цікавасцю паглядзелі дакументальны фільм “Камертон. Георгій Марчук”.
8 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка-клуб” в. Брылі прайшла літаратурная гадзіна “Квадры памяці”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння паэта Яўгена Хвалея. Загадчык філіяла Юлія Яцкова пагартала старонкі жыцця і творчасці юбіляра і падкрэсліла, што творы празаіка Хвалея дапамагаюць зразумець шматлікія складанасці падлеткавага ўзросту, а Хвалей-паэт – гэта бясконцая любоў да родных мясцін, адкуль у жыццё пайшоў і Якуб Колас, і вялікая ўвага да высокіх чалавечых пачуццяў. Да юбілею Ю.Яцкова падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, якую ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі Я.Хвалея. Пісьменнік Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчы з Яўгенам Іванавічам і пра тое, з якой павагай той ставіцца да літаратараў Магілёўшчыны. Напрыканцы адбыўся прагляд тэлеперадачы “Суразмоўцы”, прысвечанай Яўгену Хвалею.
9 студзеня да 90-гадовага юбілея вядомага беларускага пісьменніка Яўгена Іванавіча Каршукова ў філіяле “Сельская бібліятэка-клуб” в. Брылі аформлена кніжная паліца, дзе можна пазнаёміцца з творамі і ўбачыць аўтографы юбіляра.
12 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка-клуб” в. Брылі прайшла літаратурная гадзіна “На мяжы імгнення і вечнасці”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Васіля Гігевіча. Загадчык філіяла Юлія Яцкова распавяла пра жыццёвыя шляхі юбіляра і пра яго творчасць, якая ставіць сваёй метай распрацоўваць тэму гарадскога жыцця сучаснага рабочага, уздзеянне навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на традыцыйную мараль і псіхалогію. Да юбілею Ю.Яцкова падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе можна пабачыць і кнігу з аўтографам В.Гігевіча. Удзельнік сустрэчы Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра сваё знаёмства з Васілём Сямёнавічам, які заўсёды прыцягвае да сябе ўвагу сваім уменнем слухаць людзей і знайсці для кожнага добрае слова.
15 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка-клуб” в.Брылі прайшла літаратурная гадзіна “Смага шчасця”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Веры Вярбы. На адказных пасадах, якія яна займала, яе ведалі як Гертруду Пятроўну Сакалову, а ў беларускую літаратуру яна ўвайшла пад прыгожым псеўданімам “Вера Вярба”. Пра жыццё і творчасць паэтэсы расказала загадчык філіяла Юлія Яцкова, якая адзначыла, што паэзія Веры Вярбы напоўнена пранікнёным лірызмам, эмацыянальнасцю, чуласцю да ўсяго навакольнага ў свеце, ёй уласціва абвостранае пачуццё прыгожага. Для знаёмства з паэзіяй і асобай В.Вярбы была аформлена кніжная выстава і падрыхтаваны біяграфічны буклет. Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы паэтэсы, убачылі кнігу з яе аўтографам і паслухалі гісторыю з’яўлення вядомай усім песні “Рушнікі”, якую на верш Веры Вярбы напісаў віцебскі кампазітар Мікалай Пятрэнка.
18 января в сельской библиотеке агрогородка Семукачи для учащихся 2-го класса прошла интеллектуальная игра «Путешествие в страну А.Милна», посвящённая 140-летию со дня рождения Алана Милна. Ребята познакомились с биографией писателя, с прототипами героев его сказки и приняли активное участие в викторине «Кто ходит в гости по утрам». Закончилось встреча просмотром мультипликационного фильма «Винни-Пух и все, все, все…».
19 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка-клуб” в.Брылі прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Што помніцца…”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Галіны Васілеўскай. Загадчык філіяла Юлія Яцкова расказала, што Галіна Ануфрыеўна наша зямлячка – нарадзілася ў г. Клічаве, і галоўнай мэтай сваёй творчасці лічыла паказваць жыццё і ўчынкі сваіх літаратурных герояў праз прызму патрыятызму і любові да Радзімы. Яна заўсёды лічыла, што падрастаючыя пакаленні павінны выхоўвацца на станоўчых прыкладах, і мастацкая літаратура ў гэтым вельмі дапамагае. Ю.Яцкова падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, з якой з цікавасцю знаёміліся ўдзельнікі сустрэчы.
К 190-летию со дня рождения знаменитого французского художника-импрессиониста Эдуарда Мане в филиале «Сельская библиотека-клуб» д.Брыли оформлена тематическая полка, где посетители могут ознакомиться с биографией юбиляра и увидеть репродукции его произведений.
22 января в филиале «Сельская библиотека-клуб» д.Брыли прошёл литературный час «Насквозь» тульский писатель», посвящённый 155-летию со дня рождения русского писателя Викентия Вересаева. Заведующая филиалом Юлия Яцкова рассказала о жизненном пути Викентия Смидовича – потомка польских дворян, который под псевдонимом «Вересаев» вошёл в русскую литературу и обогатил её произведениями, наполненными многообразием социальных оттенков реальной жизни конца ХІХ – начала ХХ вв. К юбилею был подготовлен биографический буклет и оформлена книжная выставка. Участники встречи знакомились с творчеством В.Вересаева, а также приняли участие в онлайн-викторине «Писатель сложных творческих исканий», которую провела Центральная сельская библиотека муниципального казённого учреждения «Арсеньевская межпоселенческая библиотека» Арсеньевского района Тульской области.
22 января к 190-летию со дня рождения великого русского художника-пейзажиста Ивана Ивановича Шишкина в филиале «Сельская библиотека-клуб» д.Брыли оформлена тематическая полка, где посетители могут ознакомиться с репродукциями картин юбиляра.
26 января в филиале сельская библиотека агрогородка Романовичи прошёл литературный час «Страна чудес Льюиса Кэрролла» к 190-летию со дня рождения Льюиса Кэрролла. В начале мероприятия дети познакомились с биографией Л. Кэрролла, узнали, что он был не только писателем, а также художником, фотографом, фокусником и профессором математики. Но знаменитым его сделали две удивительные книги «Алиса в Стране Чудес» и «Алиса в Зазеркалье». Юные читатели узнали об истории создания сказок и о приключениях Алисы, посмотрели мультфильм по мотивам сказки и разгадали кроссворд.
29 января в филиале сельская библиотека-клуб деревни Брыли прошёл час литературного портрета «Вверх по крутизне», посвящённый 125-летию со дня рождения русского советского писателя Валентина Катаева. Заведующая филиалом Юлия Яцкова рассказала о главных вехах жизни писателя – его участии в Первой мировой, Гражданской и Великой Отечественной войнах, и о его творчестве, которое всегда было наполнено неповторимым отношением к жизни и оригинальностью писательского взгляда. Произведения В.Катаева вошли в золотой фонд русской литературы и сегодня не утратили своей неповторимости. Участники встречи ознакомились с подготовленной книжной выставкой и посмотрели документальный фильм «Валентин Катаев. Страницы творчества».