1 февраля в Брылевской сельской библиотеке прошёл час литературного портрета «Родная крывинка Сергея Трахимёнка», посвящённый 70-летию со дня рождения известного писателя и учёного. Библиотекарь Ю.Яцкова ознакомила присутствующих с биографией писателя, который родился и вырос в Сибири, куда из Витебской губернии во время столыпинской реформы переехала многочисленная семья его прадеда. Однако дороги судьбы привели С.Трахимёнка на землю предков в Беларусь. Было рассказано и о тематике его произведений.
Участники встречи ознакомились с подготовленной книжной выставкой. Некоторые из представленных произведений прозвучали в исполнении читателей библиотеки А.Ковалёвой, Д.Зайцева, В.Сидорова и А.Шипицина.
Завершил встречу просмотр документального видеофильма «Сергей Трахимёнок» (режиссёр А.Шпартов).
5 февраля в Брылевской сельской библиотеке состоялся литературный час «Свеча горела на столе…», посвященный 130-летию со дня рождения выдающегося русского поэта Бориса Пастернака. Библиотекарь Ю.Яцкова рассказала о жизненном пути поэта, о его творчестве, которое вписало ярчайшие страницы в русскую и мировую литературу первой половины ХХ века. Высочайшим признанием этого явилось присуждение в 1958 г. Б.Пастернаку Нобелевской премии по литературе.
Далее директор Брылевского СДК Н.Яцков рассказал о том, как присуждение этой премии вызвало недовольство у представителей советско-партийного руководства СССР, что в итоге и вынудило поэта отказаться от этой высокой награды.
Подготовленная книжная выставка представила произведения Б.Пастернака и многочисленные публикации о нём. Стихи поэта прозвучали в исполнении читателей библиотеки А.Ковалёвой, В.Сидорова, Л.Поршневой, Д.Зайцева и А.Шипицина.
Собравшиеся посмотрели документальную кинохронику с участием Б.Пастернака, услышали архивные записи исполнения им своих стихов, а также увидели музыкальный видеоклип, в котором Алла Пугачёва исполняет песню композитора Владимира Евзерова на стихотворение Бориса Пастернака «Свеча горела на столе».
8 лютага ў Брылёўскай сельская бібліятэцы прайшоў літаратурны час “Аб чым шумелі сосны”, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца Івана Навуменкі. Бібліятэкар Ю.Яцкова расказала пра жыццё і творчасць Івана Якаўлевіча, які прайшоў праз ваеннае ліхалецце, а потым сваёй творчай дзейнасцю ўпісаў яркія старонкі ў гісторыю беларускай літаратуры.
Далей дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў расказаў аб дзяржаўнай дзейнасці Івана Навуменкі на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета БССР.
Прысутныя азнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, а фрагменты самых вядомых твораў І.Навуменкі прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалёвай, У.Сідарава, А.Івановай, М.Саўчанка, Л.Поршневай і Д.Зайцава.
Завяршылася сустрэча праглядам дакументальнага відэафільма “Свет далёкай зоркі. Іван Навуменка”.
12 лютага ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Святло далекай зоркі”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Таісы Бондар.
Бібліятэкар Юлія Яцкова рассказала пра яе жыццё і творчыя набыткі – а гэта 10 зборнікаў вершаў і 20 кніг прозы, а дырэктар Брылёўскага СДК Мікалай Яцкоў паведаміў пра ролю жанчын-творцаў у развіцці беларускай літаратуры, сярод якіх сваё паважнае месца займае Таіса Мікалаеўна Бондар.
Прысутныя азнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай. У выкананні А.Кавалёвай, Д.Зайцава і А.Шыпіцына прагучалі вершы Т.Бондар. Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд дакументальнага фільма “Святло далёкай зоркі. Таіса Бондар”.
17 февраля младшие школьники были приглашены в Речковскую сельскую библиотеку для участия в литературной игре «В мире растений и насекомых с Яном Ларри» по книге «Приключения Карика и Вали» к 120-летию со дня рождения писателя.
Для того чтобы ответить на вопросы игры, ребятам заранее предстояло внимательно прочитать книгу. Сюжет книги таков: любознательные дети, зайдя в лабораторию профессора Ивана Енотова, выпили без разрешения волшебную жидкость, приготовленную для опытов, и стали совсем маленькими, а затем отправились на стрекозе в удивительный мир растений и насекомых…
На каждой станции игры детей ждали сложные вопросы о растениях и насекомых. Внимательные читатели без труда отвечали на вопросы, а те, кто что-то упустил при прочтении, пополнил запас своих знаний. Ребята были активны, размышляли, искали подсказки в книге и успешно справились со всеми заданиями. Самые маленькие участники игры унесли с собой поощрительные призы.
20 лютага ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася сумесная з Брылёўскім сельскім Домам культуры літаратурна-музычная кампазіцыя “Беларусь – мая мова і песня”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Рыгора Барадуліна.
Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвыя і творчыя шляхі паэта, азнаёміла прысутных з падрыхтаванай кніжнай выставай. Далей наведалі музейна-этнаграфічны пакой Дома культуры, дзе была разгорнута экспазіцыя, прысвечаная юбілею.
Дырэктар СДК кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў аб сяброўстве з Рыгорам Іванавічам, аб сумеснай працы над песенным цыклам “Шчымлівыя рамансы”, прадставіў рукапісы песен, а таксама фотаздымкі і кнігі з памятнымі аўтографамі ад паэта.
Удзельнікі сустрэчы пачулі непаўторны голас Барадуліна ў запісу, а потым чыталі ягоныя “Шчымлівыя рамансы” і слухалі гучанне гэтых радкоў у песенным пераўтварэнні Міколы Яцкова.
22 лютага бібліятэкар Брылёўскай сельскай бібліятэцы запрасіла жыхароў вёскі і сваіх чытачоў на гадзіну літаратурнага партрэта “Пясняр зямлі Хоцімскай”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Пятра Прыходзькі (родам з Магілёўскай вобласці). Бібліятэкар Юлія Яцкова пазнаёміла прысутных з жыццёвымі шляхамі паэта з вёсцы Альшоў Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці, раскрыла тэматыку яго творчасці, азнаёміла з падрыхтаванай кніжнай выставай.
Потым знаёмства з паэтам праходзіла ў музейна-этнаграфічным пакоі Брылёўскага СДК, дзе дырэктар Мікалай Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах з Пятром Фёдаравічам, аб творчай працы над сумеснымі песнямі.
Экспазіцыя да 100-годдзя П.Прыходзькі прадставіла ягоныя пісьмы і рукапісы песенных вершаў, а таксама чарнавікі нотных запісаў М.Яцкова, дзе можна ўбачыць, як нараджаліся мелодыі песен.
Напрыканцы мерапрыемства чыталіся вершы паэта і ішла размова пра паэзію, якая красамоўна адлюстроўвае наша шматплыннае жыццё.
25 лютага ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Я люблю цябе, Беларусь”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомай магілёўскай паэтэсы Валянціны Габрусевай. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях нашай зямлячкі, які пачаўся 26 лютага 1950 года ў вёсцы Развадава Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. З юнацтва Валянціна імкнулася вершаванымі радкамі выказаць сваё захапленне жыццём, роднымі мясцінамі, і паступова творчыя набыткі пазначылі яе асабістае месца ў беларускай літаратуры.
Прысутныя азнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, якую ўпрыгожылі рукапісы твораў В.Габрусевай. Некаторыя з вершаў юбіляра прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалёвай, Д.Зайцава, А.Івановай, З.Марозава, Л.Поршневай і А.Шыпіцына.
Дырэктар Брылёўскага СДК кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў пра сваё сяброўства з Валянцінай Фёдараўнай і пра творчае супрацоўніцтва, у выніку якога з’явілася амаль трыццаць сумесных песен, якія спяваюцца далёка за межамі Магілёўшчыны.
У выкананні М.Яцкова прагучалі некалькі песен, і удзельнікі сустрэчы не толькі ўважліва слухалі, але і дружна падпявалі.
Напрыканцы сустрэчы адбылася тэлефонная размова з Валянцінай Габрусевай, якая падзякавала за віншаванні і выказала ўпэўненасць, што ў век высокіх тэхналогій і камп’ютараў наша цудоўная моладзь заўсёды будзе знаходзіць час, каб узяць у рукі добрую кнігу, увайсці ў свет прыгожага беларускага пісьменства і заставацца там як мага далей.
27 лютага Махаўская сельская бібліятэка запрасіла маленькіх дзяцей з дзіцячага садка на літаратурную гадзіну “Паэтычны свет Рыгора Барадуліна”. Бібліятэкар адзначыла, што ў лютым пісьменніку споўнілася б 85 гадоў і расказала, што дзіцячую паэзію Р.Барадуліна складаюць аўтарскія калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, дражнілкі, загадкі, казкі, небыліцы. У кожным творы паэта прысутнічае запрашэнне да гульні.
Дзеці з задавальненнем згадзіліся паказаць наведвальнікам бібліятэкі тэатр-экспромт па казцы Р.Барадуліна “Бабуліна казка”. Змест вершаваных радкоў нагадвае казку “Воўк і сямёра казлят”. Ролі размеркаваліся так: дзеці – казляняты, маці-каза – бібліятэкар К.С.Дуброўская, воўк – С.П.Аўчыннікава, дырэктар культурна-спартыўнага цэнтра.
У заключнай частцы літаратурнай гадзіны бібліятэкар абмеркавала з дзецьмі казку і параіла прачытаць дзіцячыя кнігі Рыгора Барадуліна разам з бацькамі.
29 февраля в Брылевской сельской библиотеке прошёл час истории «Губернатор – это призвание», посвящённый 180-летию со дня рождения Александра Дембовецкого. Библиотекарь Ю.Яцкова рассказала о жизненном пути самого известного в XIX веке губернатора Могилёвской губернии, который принял в управление территорию с внешним долгом в 9 миллионов рублей и через 20 лет вывел Могилевский край в лидеры по социально-экономическому развитию. Отметила, что память о губернаторе Дембовецком живёт в возведённых в годы его правления историко-архитектурных сооружениях, ныне украшающих наш областной центр.
Подготовленную книжную выставку украсили три тома знаменитого на всю Россию издания «Опыт описания Могилёвской губернии…» под редакцией А.Дембовецкого. Такого издания в то время не имела ни одна губерния, включая Санкт-Петербургскую и Московскую.
Директор Брылевского сельского Дома культуры Н.Яцков представил книгу историка Бориса Сидоренко «Могилевский губернатор Александр Станиславович Дембовецкий и его время» и рассказал о малоизвестных фактах биографии этого выдающегося государственного деятеля.
Завершил встречу просмотр документальных видеофильмов о А.Дембовецком и городе Могилёве второй половины XIX века.