29 мая ў Махаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гісторыка-краязнаўчая гульня “Я люблю Беларусь” для вучняў ДУА “Махаўскі НПК ДС-СШ”. Удзельнікі дзвух каманд “Чырвоныя” і “Зялёныя” спаборнічалі ў наступных турах: “З глыбіні вякоў”, “Горад майстроў”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Фальклорныя традыцыі нашага краю”, а групы падтрымкі кожнай каманды дапамагалі адказаць на пытанні. У час мерапрыемства дазвалялася размаўляць толькі на беларускай мове. Удзельнікі мерапрыемства дэманстравалі свае веды па гісторыі Беларусі, Магілёўскай вобласці і раёна.