20 красавіка да Міжнароднага дня Зямлі ў Брылёўскай сельскай
бібліятэцы адбылася экалагічная гадзіна “Беражыце Зямлю што ёсць моцы!”. Бібліятэкар акрэсліла тыя экалагічныя праблемы, з якімі кождзённа сутыкаецца насельніцтва Зямлі і без вырашэння якіх немагчыма станоўчае развіццё нашай цывілізацыі.
На падрыхтаванай кніжнай выстаўке былі прадстаўлены выданні па экалагічнай тэматыцы.
Чытачы бібліятэкі В.Мураўёва, А.Кавалёва, А.Дубавая, Л.Поршнева прачыталі літаратурныя замалёўкі пра прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. А самая маленькая ўдзельніца сустрэчы 4-гадовая Дамініка Лобан прачытала верш пра хатніх жывёл.
Прысутныя выказвалі свае меркаванні па ахове прыроды, дзяліліся назіраннямі, задавалі пытанні і напрыканцы сустрэчы актыўна паўдзельнічалі ў экалагічнай віктарыне “Мы ў адказе за планету”.