In

Краязнаўчае падарожжа

20 кастрычніка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылося краязнаўчае падарожжа “У тым краі, дзе жывеш”. Бібліятэкар нагадала, што 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы, і гэта сведчыць пра тое, што сёння надаецца вялікая ўвага захаванню родных мясцін і гістарычнай памяці пра нашы спрадвечныя вытокі і карані.

Удзельнікам падарожжа была прадстаўлена бібліятэчная выстаўка з кнігамі пра Магілёўшчыну і мясцовымі брылеўскімі выданнямі – “Брылёўскім летапісам”, “Брылёўскай мінуўшчынай” і “Брылёўскім вернікам”.

Спецыяльна для сёняшняй сустрэчы былі падрыхтаваны радаводы брылёўскіх родаў Парфененкаў і Куляшовых. Усе прысутныя, у тым ліку і прадстаўнікі гэтых знакамітых сем’яў Зінаіда Пятрова і Аліна Куляшова, з вялікай цікавасцю пазнаёміліся са спляценнямі радаводных сувязяў.

Таксама ўдзельнікі ўважліва агледзелі невялікую выстаўку рэчаў сялянскага побыту з музейнай экспазіцыі Брылёўскага сельскага Дома культуры.

Літаратурная частка нашага падарожжа пазначылася вершамі пра родны край паэтаў А.Пысіна, А.Пісьмянкова, В.Жуковіча, С.Басуматравай у выкананні чытачоў бібліятэкі Аліны Куляшовай, Валерыі Рэуцкай, Зінаіды Пятровай і Андрэя Шыпіцына.

Дырэктар Брылёўскага СДК Мікалай Яцкоў расказаў пра працу над мясцовымі радаводамі і нагадаў некаторыя гістарычныя факты і паданні нашай малай радзімы

Прысутным таксама былі прадэманстраваны архіўны рарытэт – картаграфічны план пачатку ХХ стагоддзя зямельнага надзелу Емельяна Фаміча Манкевіча і відэасюжэт пра вёску Брылі, дзе ўнучка Е.Манкевіча Надзея Дзмітрыеўна Арцюшэнка дзеліцца сваімі ўспамінамі.

 

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *