In

Гадзіна цікавага паведамлення “Цуд, імя якому Кніга”

1 верасня ў Брылеўскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна цікавага паведамлення “Цуд, імя якому Кніга”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і друку.

Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, якое пачало свой адлік 25 мая 1994 года, і пра тое, якую ўвагу надае дзяржава захаванню і развіццю  роднай беларускай мовы – вялікай культурнай спадчыны нашых продкаў. Сёлета свята пад назвай “Мая малая радзіма” пройдзе ў юбілейны, дваццаць пяты раз, у горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра пачатак кнігадрукарства ў Еўропе і Беларусі, пра вялікую ролю нашых першадрукароў Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Івана Фёдарава у справе распаўсюджання ведаў і пісьменнасці сярод людзей.

Таксама быў зроблены агляд падрыхтаванай кніжнай выставы.

Вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, прачыталі юныя чытачы бібліятэкі Аліна Кавалева, Зміцер Марозаў, Зінаіда Пятрова і Аліна Куляшова.

Дырэктар Брылеўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў падзяліўся успамінамі пра паездку ў 2001 годзе на свята пісьменства і друку ў г.Мсціслаўль і прачытаў урыўкі са сваёй паэмы “Мсціслаўскае свята”.

 

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *