In

Литературный календарь июня

12 чэрвеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная імпрэза “Ёсць на свеце добры бай”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра Авяр’яна ДзеружынскагаБібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях юбіляра, пра яго творчасць для дзяцей. Кніжная выстава прадставіла кнігі і шматлікія публікацыі А.Дзеружынскага, а таксама песні на ягоныя вершы.

Чытачы бібліятэкі А.Кавалёва, В.Крэсава, У.Сідараў, Д.Лыськова, А.Шыпіцын прачыталі вершы юбіляра.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, кампазітар М.Яцкоў расказаў пра незвычайную меладычнасць вершаў паэта, які вельмі добра адчуваў музычны складнік сваёй паэзіі. Менавіта таму шматлікія беларускія кампазітары звярталіся да творчасці А.Дзеружынскага, і на свет з’яўляліся прыгожыя песні.

Прысутныя атрымалі магчымасць першымі паслухаць новую песню М.Яцкова на верш А.Дзеружынскага – “Сыраежачка”. Запамінальныя словы і мелодыя так спадабаліся слухачам, што яны дружна падхапілі песню, якая і завершыла імпрэзу.

15 июня в Брылевской сельской библиотеке прошла литературно-музыкальная композиция «Я вам песню спою об одной гитаре…», посвящённая 85-летию со дня рождения известного советского писателя и барда Юрия Визбора. Библиотекарь перелистала страницы жизни юбиляра и отметила, что именно Юрий Визбор явился одним из основателей такого творческого жанра, как бардовская песня. 

Подготовленная книжная выставка представила книги, песни, фотографии и публикации о Ю.Визборе. А его стихи прозвучали в исполнении читателей библиотеки А.Кулешовой, А.Ивановой, В.Кресовой и Н.Бакуна.

С большим интересом присутствующие посмотрели документальные видеокадры с Юрием Визбором, фрагменты из кинофильмов, где он снимался, послушали несколько песен в его исполнении.

Директор Брылевского сельского Дома культуры, композитор Н.Яцков рассказал о работе над песней «Улетаем» на стихи Ю.Визбора и представил слушателям это произведение. И над книжными стеллажами, завершая встречу, взлетели визборовские строки:

«Слабый ветер ностальгии

На ресницах наших тает.

До свиданья, дорогие,

Улетаем, улетаем!…»

19 чэрвеня ў дзень 95-годдзя Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, у Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна літаратурнага партрэта “Сувязны паміж мінулым і будучым”.

Бібліятэкар Ю.Яцкова з дапамогай відэапрэзентацыі расказала пра жыццёвы шлях пісьменніка, пра адметнасць яго творчасці, вытокі якой праляглі па шматпакутных шляхах Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў прайшоў усю вайну, быў цяжка паранены, лічыўся загінуўшым – нават “пахаронка” на яго прыйшла, а ягонае прозвішча выбіта на помніку ля брацкай магілы ў вёсцы Вялікая Севярынаўка Кіраваградскай вобласці. І тое, як Быкаў паказаў вайну, паставіла яго ў адзін шэраг з самымі вядомымі сусветнымі пісьменнікамі.  

Падрыхтаваная кніжная выстава шырока прадставіла быкаўскую прозу. З асаблівай цікавасцю прысутныя знаёміліся з нумарам часопіса “Маладосць” за 1958 год, у якім надрукавана апавяданне В.Быкава “На возеры”.

Фрагменты з твораў юбіляра прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі: А.Кавалёвай, В.Крэсавай, М.Бакуна, У.Сідарава і З.Пятровай.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры М.Яцкоў і былы бібліятэкар Брылёўскай бібліятэкі А.Яцкова расказалі аб сваіх сустрэчах з жонкай пісьменніка І.М.Быкавай і аб наведванні малой радзімы Быкава – вёскі Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Напрыканцы сустрэчы былі прадэманстраваны фрагменты мастацкіх фільмаў па творах В.Быкава – “Альпийская баллада” і “Восхождение”.

21 чэрвеня, у 85-ю гадавіну з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Віктара Хаўратовіча, у Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “…І душа не знае перадышкі”. Бібліятэкар адзначыла, што жыццёвы шлях паэта пачаўся ў 1934 годзе ў Магілёўскім раёне – у вёсцы Стары Сінін Вендаражскага сельсавета. Расказала пра яго  вершы — ясныя, зразумелыя, прасякнутыя любоўю да роднага краю, павагай да працы, насычаныя глыбокімі чалавечымі пачуццямі. Усе яны паклаліся ў два паэтычных зборніка – “Сонца на кельме” і “Зямныя колеры і гукі”, а сам Віктар Хаўратовіч быў прыняты ў шэрагі Саюза пісьменнікаў БССР.

Кніжная выстава прадставіла паэтычную і літаратуразнаўчую творчасць юбіляра, падрыхтаваны бібліятэкарам бібліяграфічны паказальнік “І душа не знае перадышкі…”, а некалькі ягоных вершаў прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі У.Сідарава, В.Крэсавай, М.Бакуна і А.Івановай.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Яцкоў адзначыў вялікі ўнёсак Віктара Хаўратовіча ў літаратуру Магілёўшчыны і Беларусі і прапанаваў патэлефанаваць вядомаму пісьменніку Міхасю Карпечанку, які быў блізкім сябрам Віктара Хаўратовіча. І прысутныя пачулі цікавы аповед Міхася Аляксеевіча пра тое, якім чалавекам па жыцці  быў Віктар Кандратавіч, як ён кіраваў бялыніцкім літаратурным аб’яднаннем “Натхненне”, самааддана дапамагаючы маладым творцам рабіць першыя крокі ў літаратуры. Да сябраў аб’яднання рэгулярна прыязджаў паэт-франтавік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Аляксей Пысін, які дапагаў В.Хаўратовічу ў працы з літаратурнай моладдзю. А калі Віктар Хаўратовіч 17 кастрычніка 1991 года памёр, то ягоныя выхаванцы праз некаторы час ўсталявалі памятную дошку на доме, дзе жыў Паэт і Настаўнік.

І мы заўсёды будзем хвалявацца, перачытваючы пранікнёныя радкі слаўнага сына Прыдняпроўскага краю і Прыдруцкіх абсягаў:

Зямля мая!  У спёку і ў завеі

Люблю твае разлогі і гаі.

А без цябе, як без святой надзеі,

Балючых ран не змог бы загаіць.

     Ты лёсам мне ў жыцці наканавана,

     А мо сама ты – гэтае жыццё?..

     Хоць ты даўно адкрыта і спазнана,

     Ды кожны раз – нанова адкрыццё.

26 июня в Брылевской сельской библиотеке прошёл литературный час «Я славы не ждала…», посвящённый 130-летию со дня рождения великой русской поэтессы Анны Ахматовой.

Библиотекарь Ю.Яцкова с помощью видеопрезентации рассказала о жизненном и творческом пути Анны Андреевны, которая была символом поэзии Серебряного века русской литературы. Подготовленная книжная выставка представила книги Анны Ахматовой, публикации о ней, её муже поэте Николае Гумилёве и их сыне Льве Гумилёве. Читатели библиотеки В.Муравьёва и А.Шипицин прочитали стихи великой поэтессы.

С большим интересом присутствующие посмотрели документальные кадры, запечатлевшие Анну Ахматову, и послушали стихи в её авторском исполнении.

Директор Брылевского СДК композитор Н.Яцков рассказал о работе над музыкальном циклом на стихи А.Ахматовой и представил два романса, которые прозвучали впервые – «Широк и жёлт вечерний свет…» и «Сразу стало тихо в доме…».

28 чэрвеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Мне вельмі важна ведаць…”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава.

Бібліятэкар распавяла пра жыццёвыя і творчыя шляхі юбіляра, якія, пачаўшыся ў даваенным Чэрыкаве, прывялі дапытлівага юнака да вышынь літаратуры і мастацтва Беларусі. Проза Віктара Карамазава насычана філасофскай глыбінёй, вялікай любоўю да прыроды і незлічонымі мастацкімі адценнямі, бо пісьменнік і сам добра малюе і да яго паважліва ставяцца прафесійныя мастакі. Менавіта гэта асаблівасць і паспрыяла таму, што В.Карамазаў адзіны з беларускіх пісьменнікаў піша мастацка-біяграфічныя кнігі пра вядомых беларускіх мастакоў.

На кніжнай выставе былі прадстаўлены творы В.Карамазава, у тым ліку і з аўтографамі чытачам Брылёўскай бібліятэкі, а таксама рэпрадукцыі яго карцін. Вялікую цікавасць выклікаў бібліяграфічны паказальнік “Пейзаж чалавечай душы”, падрыхтаваны бібліятэкай да 85-гадовага юбілею А.Карамазава.

У выкананні В.Мураўёвай і А.Шыпіцына прогучалі ўрыўкі празаічных твораў пісьменніка.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, пісьменнік М.Яцкоў расказаў пра сяброўскія сустрэчы з Віктарам Філімонавічам, пра яго вялікую павагу да землякоў і родных мясцін. А потым быў тэлефонны званок у Мінск – і прысутныя пачулі голас пісьменніка і мастака, які падзякаваў за такую ўвагу да сваёй асобы і выказаў упэўненасць у тым, што пакуль будуць у беларускай літаратуры свае чытачы, датуль будзе існаваць беларуская літаратура. 

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *