In

Да юбілею Станіслава Манюшкі

6 мая Брылёўская сельская бібліятэка і Брылёўскі сельскі Дом культуры правялі музычную гадзіну “Жыццё ў песні”, прысвечаную 200-годдзю з дня нараджэння вялікага кампазітара Станіслава Манюшкі, які нарадзіўся недалёка ад Мінску ў фальварку Убель. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы шлях і творчыя набыткі гэтага выдатнага чалавека, які зрабіў велізарны ўнёсак у музычную культуру трох народаў – беларускага, польскага і літоўскага. Дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў прадставіў прысутным генеалагічнае дрэва шляхецкага роду Манюшкаў і іх герб “Крыўда”, распавёў пра малавядомыя факты жыцця Станіслава Манюшкі і пра асаблівасці яго кампазітарскага майстэрства.

У музычнай частцы сустрэчы былі прадстаўлены розныя творы С.Манюшкі – песня “Залатая рыбка”, інструментальны дуэт “Папрадуха”, кантата “Мадона”, опера “Галька” і сімфанічная “Мазурка” з оперы “Страшны двор”.


Кніжная выстаўка прадставіла выданні пра С.Манюшку і нотныя ўзоры яго кампазітарскай дзейнасці.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *