In

4 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Магілёўшчыне сэрца аддаў”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Пятра Шасцерыкова. Бібліятэкар адзначыла, што жыццёвы шлях юбіляра пачаўся на расійскай зямлі, але лёс пісьменніка склаўся так, што свае жыццё і творчасць ён звязаў з Прыдняпроўскім краем. Застанавілася на літаратурнай творчасці пісьменніка-франтавіка, а дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, пісьменнік М.Яцкоў, расказаў пра тое, як карпатліва працаваў Пётр Паўлавіч Шасцерыкоў над кнігай “Солдатами были все” – зборам успамінаў удзельнікаў легендарнай абароны Магілёва, магілёўскіх падпольшчыкаў і вызваліцелей нашага горада. 

Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пазнаёміцца з першым і другім выданнем гэтай кнігі – каб яшчэ раз дакрануцца сваёй свядомасцю да тых падзей ваеннага ліхалецця, якія заўсёды будуць жыць у народнай памяці.
Падрыхтаваная кніжная выстаўка прадставіла кнігі юбіляра і ягоныя творы ў шматлікіх літаратурных зборніках. Асаблікую цікавасць выклікалі рарытэтныя выданні – “Літаратурны Магілёў” 1950 г. і “Дняпро” 1957 г. Некаторыя з твораў П.Шасцерыкова прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Л.Поршневай і А.Кавалёвай. 
 

16 мая в Романовиской сельской библиотеке для учащихся 5 – 6-х классов прошёл патриотический час «Пусть не будет войны никогда». Библиотекарь рассказала о Великой Отечественной войне и тех людях, которые сражались за Родину, за счастье и свободу на нашей земле. Вниманию присутствующих была предложена викторина «Что ты знаешь о войне». Далее мероприятие продолжилось  выступлениями ребят, которые делились воспоминаниями своих близких, переживших ужасы войны.

Завершился патриотический час обзором литературы у книжной выставки «Память горькая – слава гордая», на которой были представлены книги, написанные писателями, прошедшими по опасным тропам войны: С.Алексеев, К.Симонов, М.Шолохов, В.Богомолов, Л.Кассиль, В.Катаев и другие.

 

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *