3 красавіка Вейнянская сельская бібліятэка запрасіла сваіх маленькіх карыстальнікаў на краязнаўчыя хвілінкі «Тут Радзімы маёй пачатак». Бібліятэкар расказала дзецям, што ў жыцці кожнага чалавека ёсць месцы, якія з’яўляюцца самымі дарагімі сэрцу з самага дзяцінства. Гэта родная вуліца, бацькоўскі дом, вёсачка ў якой жывеш. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю знаёміліся з краязнаўчай выставай «Край мой – гонар мой», на якой сабраны матэрыялы пра іх родную вёску Вейна.
3 красавіка бібліятэкар Семукацкай сельскай бібліятэцы для дзяцей правяла гучныя чытанні “Чытаем па-беларуску!” у архітэктурна-этнаграфічным комплексе “Мая Бацькаўшчына”.
10 красавіка ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы было праведзена моўнае падарожжа “Адкрый для сябе беларускую кнігу!”, якое садзейнічала павышэнню цікавасці да беларускай літаратуры і мовы.
10 красавіка ў Усходаўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Чытаем беларускія кнігі”.
17 красавіка бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў дзіцяча садка правяла літаратурна-творчую гадзіну па кнізе “Жыў-быў вожык” беларускага пісьменніка Янкі Брыля. Дзеці пазнаёміліся з выдатнай кнігай і яе аўтарам, уважліва паслухалі апавяданне і намалявалі малюнкі жывёл.
17 красавіка бібліятэкар Рэчкаўскай сельскай бібліятэкі арганізавала чытання “Велікодныя матывы”. Дзеці даведаліся пра гісторыю і традыцыі светлага свята і прачыталі апавяданні пра праваслаўнае свята Вялікдзень.
17 красавіка бібліятэкар Сухарэўскай сельскай бібліятэкі прапанавала дзецям віктарыну на веданне беларускага фальклору “Героі народных казак”.
24 красавіка ў рамках рэалізацыі праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ва ўсіх бібліятэках Магілёўскага раёна былі аформлены тэматычныя выставы, накіраваныя на распаўсюджванне і папулярызацыю традыцыйных беларускіх рамёстваў.
Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную выставу-агляд “Народныя рамёствы беларусаў”. Прысутныя даведаліся аб традыцыйных народных рамёствах, аб разнастайнасці народных промыслаў і пазнаёміліся з кнігамі аб розных відах рамёстваў.
У Усходаўскай сельскай бібліятэцы арганізавана кніжна-прадметная выстава “У свеце народных промыслаў”, на якой прадстаўлены рэчы зробленыя сваімі рукамі: вышытыя ручнікі, гліняны посуд, вязаныя вырабы, сплеценыя з саломкі вянкі, а таксама літаратура пра рамёствы беларусаў.
У Сідаравіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна нацыянальнай культуры “Незабытыя рамёствы” ля тэматычнай выставы “Народные промыслы – богатство культуры”. Бібліятэкар расказала прысутным аб развіцці народных рамёстваў на тэрыторыі Беларусі і прапанавала бліжэй пазнаёміцца з некаторымі промысламі і рамёствамі. Для гэтага дзеці прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах, якія не толькі пашырылі ўяўленні аб культуры роднай постаці, але і дазволілі праверыць веды дзяцей у галіне традыцыйных народных промыслаў.
Бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэкі для дзяцей правяла гадзіну народных рамёстваў і культуры “Векавыя ўзоры” у этнаграфічным пакоі. На мерапрыемства была запрошаная настаўніца працоўнага навучання Марына Ільінічна Ігнаценка, якая распавяла, як нашы продкі займаліся рукадзеллем. Асаблівая ўвага была нададзена разнастайным тэхнікам вышывання: рышэлье, крыжыкам і роўняддзю. А дзецям было прапанавана знайсці ў этнаграфічным пакоі ручнікі, упрыгожаныя менавіта гэтымі ўзорамі. Далей прысутныя пазнаёміліся з выставай дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Творим красоту своими руками”, на якой прадстаўлены работы мясцовых майстрых, выкананыя ў сучасных тэхніках. Падобныя мерапрыемствы не толькі знаёмяць дзяцей з багатай культурнай спадчынай, але і спрыяюць развіццю іх творчых здольнасцяў, прышчапляюць павагу да працы і народным традыцыям.
У Семукацкай сельскай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава “От прадедов до правнуков”, якая спрыяе выхаванню пачуцця гонару за нацыянальны культурны здабытак і разуменню важнасці яго захавання.
У Раманавіцкай сельскай бібліятэцы была аформлена тэматычныя выстава “Повязь часоў – беларускі ручнік” якая расказвае пра ўзоры і арнаменты, вышытых на ручніках і што яны сімвалізуюць.
У Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе была аформлена кніжная выстаўка “Рамёствы беларуская зямлi”, якая спрыяе выхаванню пачуцця гонару за нацыянальны культурны здабытак і разуменню важнасці яго захавання.











































