In

Чытачам Брылёўскай бібліятэкі

10 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны час “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі”, прысвечаны набыццю бібліятэкай новых аўтографаў беларускіх літаратараў.

Беларускія пісьменнікі і паэты з задавальненнем падпісваюць свае
творы Брылёўскай бібліятэцы і яе чытачам, і калекцыя аўтографаў няспынна папаўняецца.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры пісьменнік
Мікола Яцкоў больш падрабязна спыніўся на гісторыі з’яўлення гэтых вітальных надпісаў, аб сваіх сустрэчах з беларускімі літаратарамі, якія ведаюць пра Брылёўскую бібліятэку і заўсёды вельмі станоўча ставяцца да яе працы.

На гэты раз свае памятныя словы для чытачоў нашай бібліятэкі пакінулі Уладзімір Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Васіль Жуковіч, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Андрэй Феларэнка і Кастусь Цвірка. Вялікі ім дзякуй за гэта!

Усе гэтыя выданні ўтульна размясціліся на падрыхтаванай кніжнай выставе, з якой вельмі ўважліва пазнаеміліся удзельнікі сустрэчы. А некаторыя з вершаў прагучалі ў выкананні ўдзячных чытачоў.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *