16 лютага супрацоўнікі Махаўскай сельскай бібліятэцы, КСЦ і студэнты УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў” арганізавалі і правялі для настаўнікаў ДУА “Махаўскі НПК ДС-СШ” брэйн-рынг «Беларусь мая сінявокая”. Гульня пачалася з размінкі, у выніку якой сфарміраваліся дзве каманды “Зубры” і “Буслы”. Удзельнікаў гульні чакалі цікавыя выпрабаванні ў пяці турах: “ Гісторыя Беларусі” , “Краязнаўства,” “Спорт”, “Культура”, “Спаборніцтва капітанаў”. У кожным туры ёсць табліца, якая падпарадковываецца адной тэме. У залежнасці ад складанасці пытанняў удзельнікі атрымлівалі 100, 200 або 300 балаў.
Час спаборніцтваў праляцеў нязмушана. У ім трэба было адказаць больш як за сотню разнастайных пытанняў. А гэткі паток інфармацыі, зразумела, не проста асіліць і прафесійнаму гульцу пад час брэйн-рынгу.
Гарачая барацьба ішла за лідарства сярод каманд. Прыблізна аднолькавыя па інтэлектуальных здольнасцях – практычна адразу пасля агучвання пытання быў гатовы адказ. Гледачы былі ўражаны глыбокімі ведамі настаўнікаў, якія адказзвалі нават на самыя складаныя пытанні. Гульня прайшла весела, цікава, пазнавальна.