In

Гадзіна роднага слова “Мова мілагучная мая!”

19 лютага ў Вейнянскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднага слова “Мова мілагучная мая!”, прысвечаная дню роднай мовы для вучняў 4 – 6-х класаў.

На мерапрыемстве чатачы размаўлялі на роднай мове, чыталі вершы знакамітых беларускіх пісьменнікаў (М.Танка, А.Куляшова, Я.Купалы і Я.Коласа), слухалі песні беларускіх кампазітараў у выканні беларускіх ансамбляў “Сябры” і “Песняры”. Вучаніца 6 “А” класа Прахарэнка Маргарыта праспявала песню “Спадчына” на словы Я.Купалы, музыку І.Лучанка. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Моўныя залацінкі”, дзе разгадвалі загадкі і рэбусы, крыжаванкі. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з новымі кнігамі беларускіх аўтараў, якімі папоўнілася бібліятэка.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *