In

Памятные и юбилейные даты января

2 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Беларусь, твая дачка я…”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай. Бібліятэкар падрабязна расказала пра жыццёвы шлях пісьменніцы і яе творчасць, якая займае асобнае і непаўторнае месца ў беларускай літаратуры.    

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры пісьменнік М.Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах і сяброўскіх размовах з Вольгай Міхайлаўнай, аб яе глыбокім перакананні ў тым, што трэба ведаць айчынную гісторыю і шанаваць родную мову, бо без гэтага у нас не будзе будучыні.

Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, а чытачы бібліятэкі А. Кавалёва, В.Крэсава, Д.Лыськова і А.Шыпіцын прачыталі вершы В.Іпатавай.

Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільмаў з удзелам В.Іпатавай і артыстаў, якія выканалі яе празаічныя і паэтычныя творы.

4 студзеня  ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Буду там, дзе звоніць золак раніцовы…”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта Уладзіміра Хадыкі. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццёвы шлях Уладзіміра Марцінавіча Хадыкі, адзначыла, што з дзяцінства ён цягнуўся да ведаў, вельмі любіў чытаць, а ў хуткім часе і сам паспрабаваў у вершаванай форме выказваць свае думкі і пачуцці.

Дырэктар Брылёўскага СДК пісьменнік Мікола Яцкоў больш падрабязна спыніўся на трагічных абставінах апошніх дзён жыцця У.Хадыкі.

Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай “Бязлітасна спынены творчы разбег”, дзе побач з творамі У.Хадыкі прадстаўлены кнігі ягоных сяброў-пісьменнікаў, што падзялілі з ім трагічны лёс.

Самыя вядомыя вершы Уладзіміра Хадыкі прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Аліны Кавалевай, Вікторыі Крэсавай, Данііла Зайцава, Дар’і Лысковай і Андрэя Шыпіцына. Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільма, дзе вядомы беларускі паэт Міхась Скобла чытае вершы Уладзіміра Хадыкі.

6 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “Паэт… І проста добры чалавек”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Васіля Карпечанкі. Бібліятэкар пагартала старонкі жыцця юбіляра і адзначыла, што ён бачыў перадваенную калектывізацыю, прайшоў франтавымі дарогамі, а потым быў настаўнікам, працаваў у нашым Магілёўскім раёне і заўсёды пісаў добрыя вершы – пра Айчыну, родныя мясціны, каханне і людзей працы. Асаблівае натхненне валодала Васілём Карпечанкам, калі ён пісаў для самых маленькіх чытачоў – таму многія з гэтых твораў увайшлі ў дзіцячыя школьныя чытанкі і хрэстаматыі.

Дырэктар Брылёўскага СДК кампазітар-песеннік Мікалай Яцкоў расказаў аб сяброўстве і творчым супрацоўніцтве з Васілём Васільевічам, якое спрыяла стварэнню дванаццаці сумесных песен. Прысутныя пачулі, як з’явіўся на свет песеннік на вершы В.Карпечанкі “Толькі з табою” і як некаторыя з гэтых песен зрабіліся сапраўды народнымі.

На падрыхтаванай кніжнай выставе былі шырока прадстаўлены творы Васіля Карпечанкі. Вялікую цікавасць выклікалі кнігі з памятнымі аўтографамі паэта, а некаторыя з яго вершаў прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалевай, Д.Лыськовай і А. Шыпіцына. А потым усе дружна разгадвалі вершаваныя “Загадкі на Калядкі”, напісаныя дзедам Васілём.

Завяршыў сустрэчу невялікі канцэрт, на якім у выкананні Мікалая і Алы Яцковых прагучалі самыя вядомыя песні на вершы В.Карпечанкі.

8 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Асэнсаваць розумам, але пісаць душой”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага крытыка і літаратуразнаўца Яраслава Клімуця. Гэты чалавек прысвяціў сваё жыццё служэнню роднай мове, вывучэнню беларускай літаратуры і адкрыццю невядомых яе старонак.

Брылёўская бібліятэка ў гэты дзень гасцінна сустрэла Яраслава Іванавіча, які пазнаёміўся з кніжным фондам, звярнуў асаблівую ўвагу на калекцыю кніг з аўтографамі і наведаў музейна этнаграфічны пакой Брылёўскага сельскага Дома культуры. А потым усе прысутныя з вялікай цікавасцю слухалі аповед юбіляра пра пасляваеннае школьнае дзяцінства, пра першыя юнацкія паэтычныя крокі, пра вялікі шлях у літаратуру і пра сяброўства з вядомымі беларускімі пісьменнікамі.

Яраслаў Іванавіч чытаў свае вершаваныя радкі, а таксама вершы і эпіграмы сваіх любімых паэтаў, адказваў на пытанні прысутных, а потым прадставіў падрыхтаваную кніжную выставу, якую ўпрыгожылі яго творы з аўтографамі чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Таксама кожны з прысутных атрымаў асабісты аўтограф ад юбіляра і магчымасць сфатаграфавацца з ім на ўспамін.

Завяршылася сустрэча на ўрачыстай ноце: дырэктар Брылёўскага СДК, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Мікалай Яцкоў зачытаў і ўручыў Яраславу Іванавічу Клімуцю віншаванне ад старшыні гэтай пісьменніцкай арганізацыі Барыса Пятровіча (Сачанкі), пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых вышынь.

11 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Саюз часу, мудрасці і майстэрства”, прысвечаная вядомаму беларускаму паэту і пісьменніку Міколу Аўрамчыку.

Бібліятэкар расказала пра яго жыццёвы шлях, адзначыла, што Мікола Аўрамчык пражыў доўгае жыццё, у якім былі і знаёмства з Янкам Купалам, і ваеннае ліхалецце, і пасляваеннае ўзнаўленне роднай краіны, вялікая праца ў літаратуры, у аддзеле паэзіі часопіса “Маладосць”. Далей дырэктар Брылёўскага СДК пісьменнік М.Яцкоў распавёў пра даваенны перыяд жыцця М.Аўрамчыка, калі ён толькі рабіў першыя крокі ў літаратуры.

Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, якую ўпрыгожыў часопіс “Маладосць” за 1954 год з нізкай вершаў Міколы Аўрамчыка. У выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалёвай, В.Мураўёвай, Д.Зайцава, В.Крэсавай і А.Шыпіцына прагучалі вершы юбіляра.

Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд дакументальных відэафільмаў, прысвечаных творчасці патрыярха беларускай літаратуры, які, на жаль, не дажыў да свайго 100-годдзя.

15 января в Брылевской сельской библиотеке состоялся час-портрет «Я целый мир создал обширный, новый…», посвящённый 225-летию со дня рождения Александра Грибоедова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизненном пути этого замечательного человека, творчество которого и заслуги на государственной службе снискало ему уважение современников и осталось навсегда на скрижалях литературы, музыки и дипломатии.  

Директор Брылевского СДК Н.Яцков рассказал об обстоятельствах смерти А.Грибоедова.

Подготовленная книжная выставка представила произведения юбиляра и его эпистолярное наследие. Стихи Александра Грибоедова прозвучали в исполнении читателей библиотеки А.Ковалёвой, В.Сидорова, Д.Зайцева и А.Шипицина.

Завершилась встреча просмотром документального фильма о А.Грибоедове «Ослепительно короткая жизнь».

18 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Пясняр душэўнай шчодрасці”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Алеся Пальчэўскага.

Бібліятэкар Юлія Яцкова перагарнула старонкі жыцця, падрабязна застанавілася на яго творчасці, а дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры М.Яцкоў расказаў пра абставіны лёсу пісьменніка, якія прыводзілі яго ў Магілёў.

Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, дзе былі прадстаўлены прыжыццёвыя выданні твораў А.Пальчэўскага, а некаторыя з яго апавяданняў і вершаў прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалёвай і Д.Зайцава.

21 января в Брылевской сельской библиотеке прошёл час искусства «Художник эпохи», посвящённый 155-летию со дня рождения выдающегося русского художника Валентина Серова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни и творчестве художника, который принёс новое и молодое дыхание в русское изобразительное искусство конца XIX и начала XX в.в. Работы В.Серова выделяются тонким психологизмом и умением останавливать прекрасные мгновения – будь то великосветская портретная живопись, пейзажные наброски или зарисовки народного быта.

Директор Брылевского СДК Николай Яцков рассказал о взаимоотношениях Валентина Серова с семьёй Императора Николая II и о тех высочайших нравственных требованиях, которые художник предъявлял и себе, и окружающим.

Участники встречи ознакомились с выставкой репродукций картин В.Серова и книжной выставкой, посвящённой его жизни и творчеству.

После просмотра видеофильма «Серов. Биография» состоялся заинтересованный разговор о значении изобразительного искусства в нашей жизни.

23 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Боль сумлення”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвыя шляхі юбіляра, яго важкія ўнёскі ў паэзію, прозу і літаратуру для дзяцей, прадставіла падрыхтаваную кніжную выставу, якую ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі А.Зэкава.

Некаторыя з вершаў паэта прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Д.Зайцава, А.Кавалёвай і А.Шыпіцына, а потым усе дружна адгадвалі паэтычныя загадкі.

Дырэктар Брылёўскага СДК кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў пра сваё сяброўства з Анатолем Мікалаевічам і пра творчае супрацоўніцтва, у выніку якога свет убачылі больш за дваццаць песен. М.Яцкоў прапанаваў патэлефанаваць А.Зэкаву ў Мінск, і праз хвіліну прысутныя пачулі голас юбіляра, які падзякаваў за такое віншаванне, выказаў упэўненасць, што маладое пакаленне беларусаў будзе любіць і шанаваць родную матчыну мову, і прачытаў некалькі сваіх вершаў.

Напрыканцы сустрэчы М.Яцкоў выканаў некалькі сваіх песен на вершы А.Зэкава, а песню “Не пазваню” усе прысутныя з вялікім задавальненнем праспявалі разам.

25 января в Брылевской сельской библиотеке прошёл час литературного портрета «Художник жизни», посвящённый 160-летию со дня рождения одного из самых известных русских писателей и драматургов Антона Павловича Чехова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизненном пути писателя, о его творчестве, которое украсило российскую литературу конца XIX века, о его произведениях, которые переведены более чем на 100 языков мира. Интерес для присутствующих представил рассказ Н.Яцкова, директора Брылевского СДК, о путешествии А.Чехова на остров Сахалин в 1890 г.  

Присутствующие ознакомились с подготовленной книжной выставкой. Несколько рассказов юбиляра прозвучали в исполнении читателей библиотеки. Завершил встречу просмотр фильма «Ванька Жуков» по рассказу А.Чехова (1959 г., режиссёр Э. Бочаров).

29 января библиотекарь Семукачской сельской библиотеки с культработником СК организовали для участников клуба «Ветка сирени» час классики «Антон Павлович Чехов», посвящённый 160-летию писателя. Библиотекарь познакомила присутствующих с интересными страницами жизни великого писателя, подробно остановилась на жизни Чехова Таганроге на Мелиховском периоде жизни. 

Участницы клуба, среди которых много вышедших на пенсию преподавателей русского языка и литературы, с  удовольствием включились в беседу, поделились своими впечатлениями о прочитанных произведениях, об отношении нынешнего подрастающего поколения к русской классике и в частности к Чехову, делились своими мыслями.

Библиотекарь провела обзор книг, представленных на выставке «Творческое наследие Антона Павловича Чехова».

29 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Заглянуўшы ў душу стагоддзяў”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта і празаіка Леаніда Дайнекі. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё пісьменніка і яго вялікі ўзлёт у беларускую літаратуру, аб яго кнігах, якія былі ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя І.Мележа і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя К.Каліноўскага.

Дырэктар Брылёўскага СДК – пісьменнік Мікалай Яцкоў распавёў пра сваё сяброўства і сустрэчы з Леанідам Мартынавічам, пра яго вялікую любоў да роднай Магілёўшчыны. На жаль, ён не дажыў да свайго юбілея, але добрая памяць пра гэтага цудоўнага чалавека жыве ў нашых сэрцах.


Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, на якой амаль усе кнігі маюць дарчыя аўтографы Л.Дайнекі “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі”. У выкананні Аліны Кавалёвай, Данііла Зайцава і Андрэя Шыпіцына прагучалі вершы паэта.

Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд дакументальнага відэафільма “Вячка” – пра легендарнага полацкага князя, жыццё якога лягло на старонкі найвядомай кнігі Леаніда Дайнекі “Меч князя Вячкі”.

 

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *