2 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Беларусь, твая дачка я…”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай. Бібліятэкар падрабязна расказала пра жыццёвы шлях пісьменніцы і яе творчасць, якая займае асобнае і непаўторнае месца ў беларускай літаратуры.
Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры пісьменнік М.Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах і сяброўскіх размовах з Вольгай Міхайлаўнай, аб яе глыбокім перакананні ў тым, што трэба ведаць айчынную гісторыю і шанаваць родную мову, бо без гэтага у нас не будзе будучыні.
Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, а чытачы бібліятэкі А. Кавалёва, В.Крэсава, Д.Лыськова і А.Шыпіцын прачыталі вершы В.Іпатавай.
Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільмаў з удзелам В.Іпатавай і артыстаў, якія выканалі яе празаічныя і паэтычныя творы.
4 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Буду там, дзе звоніць золак раніцовы…”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта Уладзіміра Хадыкі. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццёвы шлях Уладзіміра Марцінавіча Хадыкі, адзначыла, што з дзяцінства ён цягнуўся да ведаў, вельмі любіў чытаць, а ў хуткім часе і сам паспрабаваў у вершаванай форме выказваць свае думкі і пачуцці.
Дырэктар Брылёўскага СДК пісьменнік Мікола Яцкоў больш падрабязна спыніўся на трагічных абставінах апошніх дзён жыцця У.Хадыкі.
Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай “Бязлітасна спынены творчы разбег”, дзе побач з творамі У.Хадыкі прадстаўлены кнігі ягоных сяброў-пісьменнікаў, што падзялілі з ім трагічны лёс.
Самыя вядомыя вершы Уладзіміра Хадыкі прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Аліны Кавалевай, Вікторыі Крэсавай, Данііла Зайцава, Дар’і Лысковай і Андрэя Шыпіцына. Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільма, дзе вядомы беларускі паэт Міхась Скобла чытае вершы Уладзіміра Хадыкі.
6 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “Паэт… І проста добры чалавек”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Васіля Карпечанкі. Бібліятэкар пагартала старонкі жыцця юбіляра і адзначыла, што ён бачыў перадваенную калектывізацыю, прайшоў франтавымі дарогамі, а потым быў настаўнікам, працаваў у нашым Магілёўскім раёне і заўсёды пісаў добрыя вершы – пра Айчыну, родныя мясціны, каханне і людзей працы. Асаблівае натхненне валодала Васілём Карпечанкам, калі ён пісаў для самых маленькіх чытачоў – таму многія з гэтых твораў увайшлі ў дзіцячыя школьныя чытанкі і хрэстаматыі.
Дырэктар Брылёўскага СДК кампазітар-песеннік Мікалай Яцкоў расказаў аб сяброўстве і творчым супрацоўніцтве з Васілём Васільевічам, якое спрыяла стварэнню дванаццаці сумесных песен. Прысутныя пачулі, як з’явіўся на свет песеннік на вершы В.Карпечанкі “Толькі з табою” і як некаторыя з гэтых песен зрабіліся сапраўды народнымі.
На падрыхтаванай кніжнай выставе былі шырока прадстаўлены творы Васіля Карпечанкі. Вялікую цікавасць выклікалі кнігі з памятнымі аўтографамі паэта, а некаторыя з яго вершаў прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалевай, Д.Лыськовай і А. Шыпіцына. А потым усе дружна разгадвалі вершаваныя “Загадкі на Калядкі”, напісаныя дзедам Васілём.
Завяршыў сустрэчу невялікі канцэрт, на якім у выкананні Мікалая і Алы Яцковых прагучалі самыя вядомыя песні на вершы В.Карпечанкі.
8 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Асэнсаваць розумам, але пісаць душой”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага крытыка і літаратуразнаўца Яраслава Клімуця. Гэты чалавек прысвяціў сваё жыццё служэнню роднай мове, вывучэнню беларускай літаратуры і адкрыццю невядомых яе старонак.
Брылёўская бібліятэка ў гэты дзень гасцінна сустрэла Яраслава Іванавіча, які пазнаёміўся з кніжным фондам, звярнуў асаблівую ўвагу на калекцыю кніг з аўтографамі і наведаў музейна этнаграфічны пакой Брылёўскага сельскага Дома культуры. А потым усе прысутныя з вялікай цікавасцю слухалі аповед юбіляра пра пасляваеннае школьнае дзяцінства, пра першыя юнацкія паэтычныя крокі, пра вялікі шлях у літаратуру і пра сяброўства з вядомымі беларускімі пісьменнікамі.
Яраслаў Іванавіч чытаў свае вершаваныя радкі, а таксама вершы і эпіграмы сваіх любімых паэтаў, адказваў на пытанні прысутных, а потым прадставіў падрыхтаваную кніжную выставу, якую ўпрыгожылі яго творы з аўтографамі чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Таксама кожны з прысутных атрымаў асабісты аўтограф ад юбіляра і магчымасць сфатаграфавацца з ім на ўспамін.
Завяршылася сустрэча на ўрачыстай ноце: дырэктар Брылёўскага СДК, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Мікалай Яцкоў зачытаў і ўручыў Яраславу Іванавічу Клімуцю віншаванне ад старшыні гэтай пісьменніцкай арганізацыі Барыса Пятровіча (Сачанкі), пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых вышынь.
11 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Саюз часу, мудрасці і майстэрства”, прысвечаная вядомаму беларускаму паэту і пісьменніку Міколу Аўрамчыку.
Бібліятэкар расказала пра яго жыццёвы шлях, адзначыла, што Мікола Аўрамчык пражыў доўгае жыццё, у якім былі і знаёмства з Янкам Купалам, і ваеннае ліхалецце, і пасляваеннае ўзнаўленне роднай краіны, вялікая праца ў літаратуры, у аддзеле паэзіі часопіса “Маладосць”. Далей дырэктар Брылёўскага СДК пісьменнік М.Яцкоў распавёў пра даваенны перыяд жыцця М.Аўрамчыка, калі ён толькі рабіў першыя крокі ў літаратуры.
Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, якую ўпрыгожыў часопіс “Маладосць” за 1954 год з нізкай вершаў Міколы Аўрамчыка. У выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалёвай, В.Мураўёвай, Д.Зайцава, В.Крэсавай і А.Шыпіцына прагучалі вершы юбіляра.
Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд дакументальных відэафільмаў, прысвечаных творчасці патрыярха беларускай літаратуры, які, на жаль, не дажыў да свайго 100-годдзя.
15 января в Брылевской сельской библиотеке состоялся час-портрет «Я целый мир создал обширный, новый…», посвящённый 225-летию со дня рождения Александра Грибоедова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизненном пути этого замечательного человека, творчество которого и заслуги на государственной службе снискало ему уважение современников и осталось навсегда на скрижалях литературы, музыки и дипломатии.
Директор Брылевского СДК Н.Яцков рассказал об обстоятельствах смерти А.Грибоедова.
Подготовленная книжная выставка представила произведения юбиляра и его эпистолярное наследие. Стихи Александра Грибоедова прозвучали в исполнении читателей библиотеки А.Ковалёвой, В.Сидорова, Д.Зайцева и А.Шипицина.
Завершилась встреча просмотром документального фильма о А.Грибоедове «Ослепительно короткая жизнь».
18 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Пясняр душэўнай шчодрасці”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Алеся Пальчэўскага.
Бібліятэкар Юлія Яцкова перагарнула старонкі жыцця, падрабязна застанавілася на яго творчасці, а дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры М.Яцкоў расказаў пра абставіны лёсу пісьменніка, якія прыводзілі яго ў Магілёў.
Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, дзе былі прадстаўлены прыжыццёвыя выданні твораў А.Пальчэўскага, а некаторыя з яго апавяданняў і вершаў прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалёвай і Д.Зайцава.
21 января в Брылевской сельской библиотеке прошёл час искусства «Художник эпохи», посвящённый 155-летию со дня рождения выдающегося русского художника Валентина Серова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни и творчестве художника, который принёс новое и молодое дыхание в русское изобразительное искусство конца XIX и начала XX в.в. Работы В.Серова выделяются тонким психологизмом и умением останавливать прекрасные мгновения – будь то великосветская портретная живопись, пейзажные наброски или зарисовки народного быта.
Директор Брылевского СДК Николай Яцков рассказал о взаимоотношениях Валентина Серова с семьёй Императора Николая II и о тех высочайших нравственных требованиях, которые художник предъявлял и себе, и окружающим.
Участники встречи ознакомились с выставкой репродукций картин В.Серова и книжной выставкой, посвящённой его жизни и творчеству.
После просмотра видеофильма «Серов. Биография» состоялся заинтересованный разговор о значении изобразительного искусства в нашей жизни.
23 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Боль сумлення”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвыя шляхі юбіляра, яго важкія ўнёскі ў паэзію, прозу і літаратуру для дзяцей, прадставіла падрыхтаваную кніжную выставу, якую ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі А.Зэкава.
Некаторыя з вершаў паэта прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Д.Зайцава, А.Кавалёвай і А.Шыпіцына, а потым усе дружна адгадвалі паэтычныя загадкі.
Дырэктар Брылёўскага СДК кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў пра сваё сяброўства з Анатолем Мікалаевічам і пра творчае супрацоўніцтва, у выніку якога свет убачылі больш за дваццаць песен. М.Яцкоў прапанаваў патэлефанаваць А.Зэкаву ў Мінск, і праз хвіліну прысутныя пачулі голас юбіляра, які падзякаваў за такое віншаванне, выказаў упэўненасць, што маладое пакаленне беларусаў будзе любіць і шанаваць родную матчыну мову, і прачытаў некалькі сваіх вершаў.
Напрыканцы сустрэчы М.Яцкоў выканаў некалькі сваіх песен на вершы А.Зэкава, а песню “Не пазваню” усе прысутныя з вялікім задавальненнем праспявалі разам.
25 января в Брылевской сельской библиотеке прошёл час литературного портрета «Художник жизни», посвящённый 160-летию со дня рождения одного из самых известных русских писателей и драматургов Антона Павловича Чехова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизненном пути писателя, о его творчестве, которое украсило российскую литературу конца XIX века, о его произведениях, которые переведены более чем на 100 языков мира. Интерес для присутствующих представил рассказ Н.Яцкова, директора Брылевского СДК, о путешествии А.Чехова на остров Сахалин в 1890 г.
Присутствующие ознакомились с подготовленной книжной выставкой. Несколько рассказов юбиляра прозвучали в исполнении читателей библиотеки. Завершил встречу просмотр фильма «Ванька Жуков» по рассказу А.Чехова (1959 г., режиссёр Э. Бочаров).
29 января библиотекарь Семукачской сельской библиотеки с культработником СК организовали для участников клуба «Ветка сирени» час классики «Антон Павлович Чехов», посвящённый 160-летию писателя. Библиотекарь познакомила присутствующих с интересными страницами жизни великого писателя, подробно остановилась на жизни Чехова Таганроге на Мелиховском периоде жизни.
Участницы клуба, среди которых много вышедших на пенсию преподавателей русского языка и литературы, с удовольствием включились в беседу, поделились своими впечатлениями о прочитанных произведениях, об отношении нынешнего подрастающего поколения к русской классике и в частности к Чехову, делились своими мыслями.
Библиотекарь провела обзор книг, представленных на выставке «Творческое наследие Антона Павловича Чехова».
29 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Заглянуўшы ў душу стагоддзяў”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта і празаіка Леаніда Дайнекі. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё пісьменніка і яго вялікі ўзлёт у беларускую літаратуру, аб яго кнігах, якія былі ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя І.Мележа і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя К.Каліноўскага.
Дырэктар Брылёўскага СДК – пісьменнік Мікалай Яцкоў распавёў пра сваё сяброўства і сустрэчы з Леанідам Мартынавічам, пра яго вялікую любоў да роднай Магілёўшчыны. На жаль, ён не дажыў да свайго юбілея, але добрая памяць пра гэтага цудоўнага чалавека жыве ў нашых сэрцах.
Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, на якой амаль усе кнігі маюць дарчыя аўтографы Л.Дайнекі “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі”. У выкананні Аліны Кавалёвай, Данііла Зайцава і Андрэя Шыпіцына прагучалі вершы паэта.
Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд дакументальнага відэафільма “Вячка” – пра легендарнага полацкага князя, жыццё якога лягло на старонкі найвядомай кнігі Леаніда Дайнекі “Меч князя Вячкі”.