Памятные и юбилейные даты мая

2 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Дабрыня і талент”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алега Лойкі. Пра жыццё і творчасць А.Лойкі расказала бібліятэкар Юлія Яцкова. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах з вядомымі беларускімі паэтамі Сяргеем Законнікавым, Кастусём Цыбульскім, Сяргеем Чыгрыным, Сяргеем Украінкам, якія ў час навучання ў Белдзяржуніверсітэце наведвалі заняткі літаратурнага аб’ядныння “Узлёт”, якім з 1964 па 1989 год кіраваў прафесар Алег Лойка. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, якую ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі А.Лойкі и яго “Янка Купала” і “Скорина” – першыя выданні пра беларускіх дзеячоў у вядомай кніжнай серыі “Жизнь замечательных людей”. Напрыканцы сустрэчы ўсе з цікавасцю паглядзелі дакументальны відэафільм “Знакамітыя беларусы. Алег Лойка”.

5 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Душой надзеленае слова”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Сцяпана Гаўрусёва. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё і творчасць паэта, які ў сваіх творах услаўляў ратны і працоўны подзвіг народа, стваральную місію сучасніка, апяваў чыстыя чалавечыя пачуцці і хараство роднай прыроды. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў узгадаў сваю сямейную генеалогію, згодна з якой Гаўрусёвы і Яцковы у свой час парадніліся: стрыечны дзед М.Яцкова Макар Цімафеевіч Гершанкоў узяў у жонкі дзяўчыну з сям’і Гаўрусёвых. Дарэчы, ля гаўрусёўскай вёскі Нова-Аляксандраўка знаходзіцца крыніца, адкуль пачынаецца вядомая рака Раста, у якую ўпадае наша брылёўская Рудэя. Да юбілею Сцяпана Захаравіча бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе прадстаўлены прыжыццёвыя выданні паэта. У выкананні чытача бібліятэкі Сяргея Сіманькова прагучалі вершы юбіляра. Напрыканцы сустрэчы М.Яцкоў расказаў аб працы над песнямі на вершы Сцяпана Гаўрусёва і выканаў песню “Млынар”.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *