2 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Дабрыня і талент”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алега Лойкі. Пра жыццё і творчасць А.Лойкі расказала бібліятэкар Юлія Яцкова. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах з вядомымі беларускімі паэтамі Сяргеем Законнікавым, Кастусём Цыбульскім, Сяргеем Чыгрыным, Сяргеем Украінкам, якія ў час навучання ў Белдзяржуніверсітэце наведвалі заняткі літаратурнага аб’ядныння “Узлёт”, якім з 1964 па 1989 год кіраваў прафесар Алег Лойка. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, якую ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі А.Лойкі и яго “Янка Купала” і “Скорина” – першыя выданні пра беларускіх дзеячоў у вядомай кніжнай серыі “Жизнь замечательных людей”. Напрыканцы сустрэчы ўсе з цікавасцю паглядзелі дакументальны відэафільм “Знакамітыя беларусы. Алег Лойка”.
5 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Душой надзеленае слова”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Сцяпана Гаўрусёва. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё і творчасць паэта, які ў сваіх творах услаўляў ратны і працоўны подзвіг народа, стваральную місію сучасніка, апяваў чыстыя чалавечыя пачуцці і хараство роднай прыроды. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў узгадаў сваю сямейную генеалогію, згодна з якой Гаўрусёвы і Яцковы у свой час парадніліся: стрыечны дзед М.Яцкова Макар Цімафеевіч Гершанкоў узяў у жонкі дзяўчыну з сям’і Гаўрусёвых. Дарэчы, ля гаўрусёўскай вёскі Нова-Аляксандраўка знаходзіцца крыніца, адкуль пачынаецца вядомая рака Раста, у якую ўпадае наша брылёўская Рудэя. Да юбілею Сцяпана Захаравіча бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе прадстаўлены прыжыццёвыя выданні паэта. У выкананні чытача бібліятэкі Сяргея Сіманькова прагучалі вершы юбіляра. Напрыканцы сустрэчы М.Яцкоў расказаў аб працы над песнямі на вершы Сцяпана Гаўрусёва і выканаў песню “Млынар”.
13 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Зямля маіх продкаў”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Барыса Сачанкі. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала аб жыцці і творчасці Б.Сачанкі, які заўсёды памятаў пра свае палескія вытокі, быў з пасляваеннага пакалення пісьменнікаў і здолеў вельмі проста і даходліва распавесці аб глыбокіх чалавечых пачуццях і нечаканасцях нашага шматплыннага жыцця. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з падрыхтаваным біяграфічным буклетам і кніжнай выставай, дзе можна было пабачыць і кнігі з аўтографамі Барыса Іванавіча. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў аб хатняй бібліятэцы Барыса Сачанкі, у якой захоўваліся каштоўныя і рэдкія выданні стваральнікаў беларускай літаратуры. Дзякуючы гэтаму, выдавецтва “Мастацкая літаратура” ажыццявіла праект па выданні факсімільных копій гэтых кніг, што з’явілася вялікім унёскам у захаванне і распаўсюджванне айчыннай літаратуры.
19 мая в Брылёвской сельской библиотеке прошёл час литературного портрета «Мастер на все времена», посвящённый 130-летию со дня рождения выдающегося русского советского писателя Михаила Булгакова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни и творчестве писателя, о его пьесах и великом романе «Мастер и Маргарита», который вызывает читательский интерес до сегодняшнего дня. Заведующий Брылёвским сельским Домом культуры Николай Яцков поделился воспоминаниями о посещении музея М.А.Булгакова в Киеве «Дом Турбиных» и рассказал о родословной брылёвской фамилии Буглаковых, родоначальников которой по имеющимся документам был Моисей Булгаков, но по каким-то причинам фамилия Булгаков стала писаться как Буглаков. К юбилею библиотекарь подготовила биографический буклет и оформила книжную выставку. Посетители знакомились с книгами Михаила Афанасьевича, журнальными публикациями о нём и просмотрели фрагмент художественного фильма «Мастер и Маргарита».
22 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Знаўца дзіцячых душ”, прысвечаная 110-годдзу з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Васіля Віткі. Пра жыццёвы шлях і творчасць Цімоха Васільевіча Крысько, які ўвайшоў у літаратуру нам імем Васіля Віткі, расказала бібліятэкар Юлія Яцкова. Яна адзначыла, што ў сваіх вершах В.Вітка адлюстроўвае ўсю прыгажосць роднай зямлі, паказвае сваю сувязь з душой народа. А яго ўнёсак у беларускую дзіцячую літаратуру вельмі вялікі і каштоўны. Менавіта Васіль Вітка быў стваральнікам і першым рэдактарам вядомага беларускага часопіса для дзяцей “Вясёлка”. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе можна пабачыць і рэдкія выданні начатку 1950-х гг. Некалькі вершаў В.Віткі прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Вікторыі Крэсавай, Аліны Кавалевай і Ксеніі Атрошчанка. Напрыканцы сустрэчы прысутныя з цікавасцю праглядзелі відэафільм “Васіль Вітка”.
23 мая с целью популяризации творчества известного Могилёвского поэта, члена Союза писателей Беларуси Ивана Пехтерева библиотекарь Подгорской сельской библиотеки провела обзор литературы “Сын земли Могилёвской”. На мероприятии присутствующие познакомились с биографией поэта, его книгами и творчеством, прочитали стихи знаменитого земляка.
26 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Гэта ўсё, што мне трэба…”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння вядомага магілёўскага пісьменніка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Уладзіміравіча Шкірманкова.
Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях пісьменніка, які пачаўся 27 мая 1926 г., а скончыўся 4 студзеня 2021 г. – літаральна 4 месяцы Фелікс Уладзіміравіч не дажыў да свайго юбілея. Ён прайшоў ваеннымі дарогамі ў знішчальным батальёне, партызанскім атрадзе, у франтавой разведцы – і ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, медалі “За адвагу”, “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” заззялі на яго гімнасцёрцы. А потым была шматгадовая праца геолагам на Калыме, вяртанне на радзіму ў Слаўгарад – і вялікае імкненне сказаць сваё непаўторнае слова ў літаратуры. Пісаліся вершы, проза, успаміны, якія паклаліся на старонкі кніг, якіх было больш за 20. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет, а на кніжнай выставе ўсе кнігі Фелікса Шкірманкова былі з аўтарскімі дароўчымі надпісамі, у тым ліку і чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем паслухалі архіўны аўдыёзапіс звароту Фелікса Шкірманкова да сваіх чытачоў.
Загадчык Брылёўскага сельскага дома культуры кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў пра сяброўства і сустрэчы з Феліксам Уладзіміравічам, пра сумесную працу над гімнам Слаўгарада, выканаў гэты твор, а таксама некалькі песен, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.