22 лютага бібліятэкар Дашкаўскай сельскай бібліятэцы сумесна з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА “Дашкаўская сярэдняя школа” І.П.Кіждубенка для вучняў 5 – 7-х класаў правялі літаратурную гасцёўню “Гучыць роднае слова”. Прысутныя дакрануліся да вытокаў беларускай мовы, народнай творчасці, пазнаёміліся з вершамі, казкамі, апавяданнямі беларускамоўных аўтараў, успомнілі беларускія загадкі і лічылкі. Вучні 7-га класа прадставілі дзве пастаноўкі па казках “Легкі хлеб” і “Тры маразы”. Да мерапрыемства была арганізавана літаратурная выстаўка “Размаўляй са мной па-беларуску!”.