14 декабря в Брылёвской сельской библиотеке-клуб к 225-летию со дня рождения великого русского художника Карла Павловича Брюллова была оформлена тематическая выставка «Любимец нежных душ». На которой представлены книги о жизни и творчестве знаменитого русского художника, репродукции его известных живописных полотен.
21 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Памятаць, каб жыць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы шлях, які распачаўся ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, і пра творчыя вышыні пісьменніка, якія заўсёды асвятляліся праўдай жыцця і вялікай павагай да чытача. Ваеннае ліхалецце ў творах І.Чыгрынава – прыклад сапраўднай рэалістычнай прозы, якая дапамагае зразумець цяжар выпрабаванняў што выпаў на долю нашаму шматпакутнаму народу. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Пад небам памяці і слова”, дзе былі прадстаўлены і выданні з дароўнымі надпісамі юбіляра. Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільма “Святло далёкай зоркі. Іван Чыгрынаў”.