Беларусь мая сінявокая

16 лютага  супрацоўнікі  Махаўскай сельскай бібліятэцы, КСЦ і студэнты  УА  «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”  арганізавалі і правялі для настаўнікаў ДУА “Махаўскі НПК ДС-СШ” брэйн-рынг  «Беларусь мая сінявокая”. Гульня пачалася з размінкі, у выніку якой сфарміраваліся дзве каманды “Зубры” і “Буслы”.  Удзельнікаў гульні чакалі цікавыя выпрабаванні ў пяці турах:  “ Гісторыя Беларусі” ,  “Краязнаўства,” “Спорт”,  “Культура”, “Спаборніцтва капітанаў”. У кожным туры ёсць табліца, якая падпарадковываецца адной тэме. У залежнасці ад складанасці пытанняў удзельнікі атрымлівалі 100, 200 або 300 балаў.

Час спаборніцтваў праляцеў нязмушана. У ім трэба было адказаць больш як за сотню разнастайных пытанняў. А гэткі паток інфармацыі, зразумела, не проста асіліць і прафесійнаму гульцу пад час брэйн-рынгу.

Гарачая барацьба ішла за лідарства сярод каманд. Прыблізна аднолькавыя па інтэлектуальных здольнасцях –  практычна адразу пасля агучвання пытання быў гатовы адказ. Гледачы былі ўражаны глыбокімі ведамі настаўнікаў, якія адказзвалі нават на самыя складаныя пытанні. Гульня прайшла весела, цікава, пазнавальна.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *