In

2 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Так нараджалася дзяржава”, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР. Бібліятэкар расказала, што менавіта Смаленск з’явіўся першай сталіцай Беларусі, і толькі крыху пазней урад пераехаў у Мінск, дзе і распачалася сапраўдная гісторыя БССР – насычаная самымі рознымі сваімі колерамі.

Далей дырэктар сельскага Дома культуры М.Яцкоў расказаў аб сваёй вандроўцы ў Смаленск, дзе давялося наведаць і будынак былога дваранскага сходу, дзе 1 студзеня 1919 года была абвешчана БССР. Таксама прысутныя паслухалі пра лёс вядомага беларускага пісьменніка Цішкі Гартнага (Зміцера Жылуновіча), які быў аўтарам “Маніхвэста” аб утварэнні БССР, першым кіраўніком рабоча-сялянскага ўраду Савецкай Беларусі, а ў часы рэпрэсій быў арыштаваны і змешчаны ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу, дзе загінуў у красавіку 1937 года і быў пахаваны ў лесе недалёка ад бальніцы. Аддаючы даніну павагі, вершы Ц.Гартнага агучылі чытачы бібліятэкі В.Крэсава, В.Мураўёва, Д.Лыськова, У.Сідараў, А.Кавалева, З.Пятрова, А.Сіманькоў і А.Куляшова.

Завяршылася мерапрыемства аглядам у кніжнай выстаўкі “Гісторыя маёй краіны” і праглядам дакументальнага відэафільма аб утварэнні БССР. 

2 января в Маховской сельской библиотеке к 100-летию образования БССР начала действовать выставка-кроссворд «Осознать себя нацией». Библиотекарь приглашает читателей разгадать кроссворд, включающий в себя вопросы об истории, символике, обычаях Беларуси. Ответы на вопросы любознательный читатель может найти в книгах, представленных на выставке. Для удобства были сделаны ксерокопии кроссворда. У выставки библиотекарь провела беседу-диалог об основных датах и событиях 1919 года.

 

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *