19 лютага бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэцы і супрацоўнік дзіцячага садка ДУА “Махаўская сярэдняя школа” зладзілі для дзяцей тэатр на стале па беларускай народнай казцы “Курачка Рабка”. Дзеці прымалі ўдзел у яго пастаноўц, расказалі, які перапалох нарабіла ў хаце дзеда і бабы мышка і актыўна дапамагалі агучваць жывёл з казкі. Такія мерапрыемствы дапамагаюць выхоўваць у дзяцей жаданне слухаць казкі на беларускай мове, узбагачаць слоўнік дзяцей, фарміраваць уменне разумець змест казкі.
21 лютага бібліятэкар Вейняскай сельскай бібліятэцы сумесна з супрацоўнікамі ЦКiД аг.Вейна для вучняў 5 – 6-х класаў правялi інтэлектуальную гульню-віктарыну “Родная мова – душа народная”. У ходзе гульні дзеці даведаліся шмат новага пра сваю родную мову, выконвалі заданне “Складзі слова”, удзельнічалі ў конкурсе “Фразеалагічны зварот”, зачытвалі і тлумачылі беларускія прыказкі.
У рамках літаратурна-творчага праекта “Бабуліна казка на падушках” бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэцы запрасіла вучняў 3-га класа прыняць удзел у літаратурных чытаннях па кнізе Міколы Маляўка “Спадчына” на тэму “Ад калыханкі да забаўлянкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна дзяліліся сваімі ведамі ў галіне беларускага народнага фальклору і пазнавалі новае. Напрыканцы мерапрыемства юныя чытачы пазнаёміліся з кніжнай выстаўкай “Чытаем па-беларуску разам” і многія кнігі беларускіх аўтараў былі ўзятыя для чытання на дом.
21 лютага бібліятэкар Семукацкай сельскай бібліятэцы запрасіла вучняў на экскурс-гутарку “Цудоўная родная мова” і расказала пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы і пра неабходнасць захоўваць родную мову. У ходзе мерапрыемства дзеці чыталі творы знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: Я.Купалы, У.Дубоўкі, К.Чорнага і інш., адказвалі на пытанні віктарыны “Ведай роднае слова”, знаёміліся з тэматычнай выстаўкай літаратуры “Роднай мовы гук чароўны”, на якой былі прадстаўлены кнігі з серый: “Беларускія пісьменнікі дзецям”, “Таямніцы беларускай мовы”, “Кнігі нашага дзяцінства”.
21 лютага ў Раманавіцкай сельскай бібліятэцы для дашкольнікаў прайшла гульня-віктарына “Чытаем разам па-беларуску”. У ходзе мерапрыемства дзеці з задавальненнем слухалі новыя казкі, з вялікай цікавасцю разглядалі ілюстрацыі. У працэсе знаёмства з беларускай мовай ішла праца над вымаўленнем спецыфічных гукаў беларускай мовы. Зроблены яшчэ адзін крок да ведання роднай мовы нашымі маленькімі грамадзянамі.
21 лютага ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Франтавік, настаўнік і паэт”, прысвечанае беларускаму паэту, Васілю Васільевічу Карпечанку, з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння. У мерапрыемстве прынялі ўдзел настаўнікі і вучні ДУА “Рэчкаўская сярэдняя школа Магілёўскага раёна”, дачка Карпечанкі В.В. – Вольга Васільеўна, ўнучка Ксенія Вячаславаўна, праўнукі. Падчас сустрэчы навучэнцы і педагогі школы, мясцовыя жыхары ўспаміналі Васіля Васільевіча, чыталі яго вершы.