In

Памятные и юбилейные даты января

4 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Свет чалавечай душы”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоля КудраўцаБібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра дзяцінства пісьменніка, якое прайшло ў вёсцы Аколіца Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, пра шлях у літаратуру і пра той унёсак, які Анатоль Кудравец зрабіў сваімі творамі, напоўненымі дабрынёй і глыбокай філасофіяй жыцця.

Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет. Кніжную выставу ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі А.Кудраўца. У выкананні чытачоў бібліятэкі Ірыны Дудар і Тамары Лусцянковай прагучалі ўрыўкі з кніг Анатоля Паўлавіча.

Пасля прагляду фільма “Радуніца”, створанага па сцэнарыю А.Кудраўца, удзельнікі сустрэчы  пагадзіліся з тым, што добрая літаратура заўсёды павінна быць у жыцці людзей.

6 января в Брылёвской сельской библиотеке состоялась литературно-музыкальная композиция «Жил однажды прекрасный поэт…», посвященная 85-летию со дня рождения выдающегося российского поэта Николая Рубцова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни и творчестве поэта, в поэзии которого соединились черты романтической и философской лирики, классические и фольклорные традиции, любовь к прошлой и настоящей России.

Участникам встречи была представлена книжная выставка, а также подготовленный биографический буклет. В исполнении читательницы библиотеки Натальи Петровой прозвучали стихи Н.Рубцова.

Присутствующие с большим интересом прослушали архивные записи исполнения Николаем Рубцовым своих стихотворений и посмотрели документальный фильм «Звезда полей. Николай Рубцов».

Заведующий Брылёвским сельским Домом культуры композитор Николай Яцков рассказал о работе над циклом песен на стихи Н.Рубцова и исполнил несколько песен.

9 января в Брылёвской сельской библиотеке состоялась литературная встреча «Любовь к жизни», посвящённая 145-летию со дня рождения выдающегося американского писателя Джека Лондона. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни писателя, о том большом жизненном опыте, который лёг в основу его многочисленных произведений, которые пользуются успехом у читателей и сегодня.

К юбилею библиотекарь подготовила биографический буклет и оформила книжную выставку.  Участник встречи рассказал о своих любимых произведениях Д.Лондона и посмотрел художественный фильм «Белый клык», снятый по повести юбиляра.

12 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Струны шчодрага таленту”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі  Янкі Сіпакова. Пра жыццё і дзейнасць Івана Данілавіча Сіпакова расказала бібліятэкар Юлія Яцкова. Яна падкрэсліла, што творчасць пісьменніка вызначаецца вялікай душэўнасцю і пераканаўча паказвае глыбіні духоўнага свету чалавека.

Да юбілею Я.Сіпакова падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава. У выкананні чытача бібліятэкі Ірыны Дудар прагучалі вершы паэта.

Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра тое, як вядомы магілёўскі паэт Іван Пехцераў расказваў пра сяброўства з Янкам Сіпаковым, з якім ён вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і жыў з ім у студэнцкім інтэрнаце разам з Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным.

Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільма “Запіскі на палях. Янка Сіпакоў”.

14 января в Брылёвской сельской библиотеке прошёл час литературного портрета «Не ограничена ещё моя пора…», посвящённый 130-летию со дня рождения одного из крупнейших русских поэтов ХХ века Осипа Мандельштама. Библиотекарь Юлия Яцкова перелистала страницы биографии поэта, рассказала о его творчестве, которое сочетало в себе классические традиции и новаторские поиски в поэзии.

К юбилею библиотекарь подготовила биографический буклет и оформила книжную выставку. Участники встречи знакомились с публикациями о Мандельштаме, читали его стихи и с интересом просмотрели документальный фильм «Осип Мандельштам».

19 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Там, дзе нарадзіўся”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Нацыянальная літаратурнай прэміі Міхася Пазнякова. Бібліятэкар Юлія Яцкова адзначыла, што жыццёвы шлях паэта пачаўся на Магілёўшчыне – у вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна. Сваёй творчасцю Міхась Пазнякоў зрабіў вялікі ўнёсак у літаратуру для дзяцей – як паэт і як перакладчык. Яго руплівая дзейнасць адзначана шматлікімі ўзнагародамі.

Да юбілею была аформлена кніжная выстава, якую ўпрыгожылі кнігі паэта з дароўнымі надпісамі чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Таксама бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет. Некалькі вершаў М.Пазнякова прагучала ў выкананні чытачкі бібліятэкі Ірыны Дудар.

Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах з Міхасём Паўлавічам, аб працы над сумесным песенным зборнікам “Чароўная, каханая…” і выканаў некалькі песен.

Завяршыў сустрэчу прагляд дакументальнага відэафільма “Слова паэта. Міхась Пазнякоў”.

21 января в Брылёвской сельской библиотеке прошла литературная викторина «Мастер интриги и фантастики», посвящённая 245-летию со дня рождения известного немецкого писателя-романтика и сказочника Эрнста Теодора Амадея Гофмана. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни и творчестве писателя, который вышел далеко за рамки жанра романтизма, умело соединив обычную реальность с невероятными фантастическими образами.

Участники встречи знакомились с книжной выставкой, читали сказки Гофмана, отвечали на вопросы викторины по творчеству писателя и с удовольствием посмотрели мультфильм, созданный по известной сказке Гофмана «Щелкунчик».

25 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-партрэт “Пра гэта варта расказаць”, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, літаратуразнаўца і літаратурнага крытыка Сяргея Украінкі.

Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра тое, што юбіляр нарадзіўся ў вёсцы Ніканавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці і ўвесь свой жыццёвы шлях прысвяціў служэнню роднай мове, беларускай літаратуры і выхаванню маладых педагогаў. Яго вершы, проза, літаратуразнаўчыя і крытычныя артыкулы сталі неад’емнай часткай нашай літаратуры, дэманструючы свой высокі ўзровень і знаходзячы водгук у сэрцах удзячных чытачоў. А сотні выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.Куляшова сёння нясуць беларускае слова сваім вучням і ўспамінаюць добрым словам лекцыі і заняткі свайго шаноўнага выкладчыка Сяргея Сяргеевіча Украінкі.

Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе асаблівую цікавасць выклікалі кнігі з аўтографамі С.Украінкі. У выкананні чытачкі бібліятэкі Ірыны Дудар прагучалі вершы юбіляра.

Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры распавёў пра цікавыя моманты свайго сяброўства з Сяргеем Сяргеевічам, пра сумесную працу над многімі літаратурнымі праектамі.

Напрыканцы вечарыны прысутныя паглядзелі відэазапісы выступленняў Сяргея Украінкі на розных імпрэзах.

22 января в Сидоровичской сельской библиотеке была оформлена иллюстративная выставка-рассказ «Ефросиния Полоцкая, небесная заступница Белой Руси» к 920-летию со дня рождения Ефросинии Полоцкой, которая позволила пользователям познакомиться с основными историческими моментами из жизни Ефросинии и её духовной деятельности.

27 января в Брылёвской сельской библиотеке прошёл вечер литературного портрета «Сатиры смелой властелин», посвящённый 195-летию со дня рождения выдающегося русского писателя Михаила Евграфовича Салтыкова-Щедрина. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизненном пути писателя и о его сатирических произведениях, представила подготовленный к юбилею биографический буклет и  книжную выставку. Фрагмент романа «Господа Головлёвы» прозвучал в исполнении читателя библиотеки Сергея Симанькова.

Завершил встречу просмотр видеофильма «Открытая книга. Михаил Салтыков-Щедрин».

30 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Летапісец эпохі”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Бібліятэкар Юлія Яцкова пагартала старонкі жыцця пісьменніка, расказала пра яго творчасць і нагадала самыя вядомыя творы, пазнаёміла з кніжнай выставай, на якой можна было пабачыць рарытэтныя выданні 1950-х гг. і кнігі з аўтографамі І.Шамякіна.

Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры пісьменнік Мікалай Яцкоў падзяліўся ўстамінамі аб сустрэчах з Іванам Пятровічам.

Завяршылася сустрэча праглядам відэафільма “Трывожнае шчасце Івана Шамякіна”.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *