7 кастрычніка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла літаратурная гадзіна “Вяшчун славы і волі”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Уладзіслава Сыракомлі. Загадчыца бібліятэкай расказала пра нядоўгае жыццё паэта, творчасць якога прасякнута палымяным патрыятызмам, глыбокім веданнем гісторыі радзімы, характару, звычаяў, асаблівасцей нацыянальнай псіхалогіі беларусаў. Да юбілею ў бібліятэцы падрыхтавалі біяграфічны буклет і аформілі кніжную выставу. Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы У.Сыракомлі і паглядзелі біяграфічны фільм пра паэта.
11 кастрычніка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла літаратурная гадзіна “На мове кахання, пяшчоты, калыханак”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет. Загадчыца бібліятэкай распавяла пра жыццёвы шлях і творчыя набыткі Эдзі Сямёнаўны, якая больш за 70 гадоў пісьменніцкай працы зрабіла велізарны ўнёсак у дзіцячую літаратуру. Некалькі пакаленняў маленькіх беларусаў спасцігалі прыгажосць роднай мовы па творах Эдзі Ангяцвет, якая, як ніхто, была здольная размаўляць з дзецьмі праз вобразнасць і метафары паэтычнага ладу. Падрыхтаваная кніжная выстава прадставіла шырокае кола твораў Э.Агняцвет — і для дзяцей, і для дарослых. Прагучалі вершы паэтэсы, а напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд відэафільма “Эди Огнецвет. Пусть чаще смеются дети”.
18 кастрычніка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла гадзіна мастацтва “Вечны вандроўнік”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака і пісьменніка Язэпа Драздовіча. Пра жыццё і творчасць юбіляра распавяла загадчыца бібліятэкай, падкрэсліўшы, што творчасць і спадчына Драздовіча вельмі разнастайная – ад пабытовых насценных дываноў для сялянскіх хат да мастацкіх твораў з дакладнымі выявамі касмічнай прасторы. Чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з падрыхтаваным біяграфічным буклетам і кніжнай выстаўкай, а таксама паглядзелі дакументальны фільм “Чатыры жыцці Язэпа Драздовіча”.
26 октября в Брылёвской сельской библиотеке-клуб прошёл исторический экскурс «Он всё завещал человечеству», приуроченный к 190-летию со дня рождения шведского учёного и предпринимателя Альфреда Нобеля. О жизни и деятельности юбиляра рассказала заведующая библиотекой, особо отметив, что А.Нобель завещал учредить несколько премий для тех, кто совершил значимые открытия в разных отраслях науки, а также для литераторов, чьи произведения вошли в сокровищницу мировой литературы. К юбилею в библиотеке подготовили биографический буклет и оформили книжную выставку, где широко представлены писатели – лауреаты Нобелевской премии. Также был продемонстрирован документальный фильм «Самый богатый бродяга Европы».