6 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Падорым дзецям сваю любоў”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё і творчасць юбіляра, які аддаў увесь свой літаратурны талент некалькім пакаленням маленькіх беларусаў. Творы У.Ліпскага для дзяцей заўсёды цікавыя і пазнавальныя, а яго 42-гадовая дзейнасць на пасадзе галоўнага рэдактара ўсім вядомага часопіса “Вясёлка” з’яўляецца значным унёскам у развіццё беларускай літаратуры для дзяцей.
Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра свае сустрэчы з Уладзімірам Сцяпанавічам. Чытачы бібліятэкі разнаёміліся з падрыхтаваным інфармацыйным буклетам і кніжнай выставай, якую ўпрыгожыла кніга У.Ліпскага з аўтографам чытачам Брылёўскай бібліятэкі, а ў выкананні Аліны Кавалёвай прагучала апавяданне юбіляра.
23 мая в Брылевской сельской библиотеке прошёл час литературного портрета «Певец степей донских», посвящённый 115-летию со дня рождения выдающегося русского писателя Михаила Шолохова. Библиотекарь рассказала о жизненном пути Михаила Александровича и о его творчестве, недосягаемой вершиной которого явился великий роман-эпопея «Тихий Дон» – одно из наиболее значимых произведений русской литературы ХХ века, рисующее широкую панораму жизни донского казачества во время Первой мировой войны, революционных событий 1917 года и Гражданской войны в России.
Участники встречи ознакомились с подготовленной тематической книжной выставкой и посмотрели фрагменты художественных фильмов «Тихий Дон» и «Судьба человека». В исполнении читателей библиотеки А.Ковалёвой и В.Сидорова прозвучали отрывки из знаменитых «Донских рассказов» Михаила Шолохова.
Состоявшаяся беседа ещё раз подчеркнула великий гуманизм произведений М.Шолохова, которые всегда будут воспитывать в читателях самые лучшие человеческие качества.
27 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Ад першых пацалункаў сонца”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Улыдзіміра Жылкі. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё і творчасць Уладзіміра Адамавіча, які пакінуў свой адметны след у беларускай літаратуры 1920-1930-х г.г. Далей дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры М.Яцкоў расказаў пра жыццё і дзейнасць У.Жылкі ў Чэхіі ў 1923-1926 г.г., калі ён вучыўся ў Пражскім Карлавым універсітэце і прымаў актыўны ўдзел у літаратурных варунках беларускай суполкі.
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Сэрца, раздзёртае болем па Бацькаўшчыне”, а таксама з падрыхтаваным біяграфічным буклетам. Прагучалі вершы Уладзіміра Жылкі пра каханне, і была выказана думка, што памяць пра гэтага цікавага паэта павінна захоўвацца і шанавацца.