5 сакавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Радкі, напоўненыя сонцам”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Васіля Матэвушава, уражэнца Магілёўскага раёна (вёска Княжыцы). Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра тое, што Васіль з малалецтва прызвычаіўся чытаць, заўсёды імкнуўся да ведаў. І з першага верша, які быў надрукаваны ў 1930 г. у газеце “Піянер Беларусі”, пачаўся шлях Васіля Матэвушава ў беларускую літаратуру.
Падрыхтаваная кніжная выстава прадставіла творчасць В.Матэвушава. Спецыяльна да юбілею быў падрыхтаваны бібліяграфічны паказальнік “Радкі, напоўненыя сонцам”. Вершы паэта прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалёвай, У.Сідарава, А.Дубавой і А.Івановай.
Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў адзначыў, што родная Васілю Іванавічу Матэвушаву княжыцкая зямля вельмі багатая на таленавітых людзей. З Княжыцаў і навакольных вёсак пайшлі ў жыццё Народны мастак Беларусі Павел Масленікаў, кінарэжысёр Іосіф Шульман, арганізатар партызанскага руху Ціхан Бумажкоў, вучоны-атамшчык Маттэс Агрэст, міністр асветы БССР Іван Ільюшын, акадэмік Уладзімір Камароў, военачальнік Васіль Мельнікаў. І мы ганарымся нашымі славутымі землякамі.
Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя з задавальненнем праглядзелі відэафільм “Гісторыя з геаграфіяй. Княжыцы” (студыя “Беларусь-4. Магілёў”).
7 марта в Брылевской сельской библиотеке прошёл час литературного портрета «Сказка мудростью богата», посвящённый 205-летию со дня рождения выдающегося русского поэта, прозаика и драматурга Петра Ершова. Библиотекарь Яцкова Ю.Н. рассказала о жизненном пути этого знаменитого сибиряка, который писал стихи, баллады, повести и пьесы, но благодаря своей поэме «Конёк-Горбунок» навсегда вошёл в историю русской и мировой литературы. Современники П.Ершова, в том числе и А.С.Пушкин, восторженно приняли это произведение, которое семь раз переиздавалось при жизни автора, став поистине народной поэмой.
На подготовленной книжной выставке были представлены произведения Петра Ершова, в том числе и сканы первого издания «Коня-Горбунка» в журнале «Библиотека для чтения» № 3 за 1834 год.
В исполнении Анастасии Дубовой и Алины Ковалевой «Конёк-Горбунок» прозвучал по-русски, а Александра Иванова и Виктория Кресова прочитали эти замечательные строки по-белорусски – в переводе поэта Павла Мисько.
Директор Брылевского сельского Дома культуры Яцков Н.А. более подробно рассказал о тобольском периоде жизни П.П.Ершова, когда он был директором местной гимназии и дирекции народных училищ Тобольской губернии. Для нас, белорусов, интересно и то, что П.Ершов родился 6 марта 1815 года, а ровно через сто лет, 6 марта 1915 года, на свет появился знаменитый могилевский поэт Василий Иванович Матеушев, которому впоследствии довелось жить в Сибири в местах, связанных с памятью о П.Ершове.
Завершил встречу просмотр мультфильма «Конёк-Горбунок» (режиссёр И.Иванов-Вано).
10 сакавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Не шукай слядоў сваіх”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Аркадзя Марціновіча. Бібліятэкар Юлія Яцкова падрабязна расказала пра жыццё Аркадзя Марціновіча, якое пачалося 10 сакавіка 1920 года ў вёсцы Барбарова Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Падрыхтаваная кніжная выстава ахапіла ўсю творчасць юбіляра. Цікавасць выклікаў адзіны зборнік паэзіі А.Марціновіча “Чырвоныя ветразі” 1965 г., вершы з якога прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Аліны Кавалевай, Ліліі Поршневай і Андрэя Шыпіцына.
Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў распавёў пра малавядомыя факты ваеннага лёсу Аркадзя Марціновіча, пра яго подзвіг, за які атрымаў баявы ордэн Чырвонай Зоркі.
Напрыканцы сустрэчы адбылася гутарка, дзе ўсе прысутныя дзяліліся думкамі і меркаваннямі аб месцы літаратуры ў нашым жыцці, і аб тым вялікім унёску ў скарбонку беларускай нацыянальнай культуры, які рабілі і робяць нашы пісьменнікі-землякі.
Юлія Яцкова адзначыла, што ў бібліятэках Магілёўскага раёна рэалізуецца праект літаратурнага марафона “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай”, у якім актыўны ўдзел прымае і Брылёўская бібліятэка. І сёняшняе шанаванне памяці ураджэнца Магілёўшчыны, пісьменніка-франтавіка Аркадзя Нічыпаравіча Марціновіча з’яўляецца фрагментам прыгожай мазаікі гэтага цікавага і неабходнага ўсім нам праекта.
17 сакавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў найноўшай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях нашага класіка і пра яго творчасць, якая ўпэўнена паклалася ў падмуркі нашай нацыянальнай літаратуры. Нашчадак шляхецкага роду, паспяховы дзяржаўны служачы, узнагароджаны ордэнамі святой Ганны і святога Станіслава, Ф.Багушэвіч бачыў сэнс свайго жыцця ў абароне правоў простага сялянскага люду, а праз свае творы імкнуўся данесці народу думкі пра долю, волю і гонар быць беларусам.
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з кніжнай выставай, якую ўпрыгожыла рэпрынтнае выданне легендарнай “Дудкі беларускай”. Вершы Багушэвіча прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Аліны Кавалёвай, Данііла Зайцава і Андрэя Шыпіцына.
Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў аб удзеле Ф.Багушэвіча ў паўстанні К.Каліноўскага і вымушанай эміграцыі ва Ўкраіну, аб вяртанні ў Беларусь і родныя Кушляны, дзе вельмі лёгка пісалася, але на жаль, смяротная хвароба не дала здзейсніць усё задуманае.
Напрыканцы сустрэчы прысутныя з вялікай цікавасцю паглядзелі дакументальны фільм “Таямніца Францішка Багушэвіча” (аўтар А.Краўцэвіч).
В марте исполнилось 545 лет со дня рождения великого художника и скульптора эпохи Возрождения Микеланджело Буонарроти. Библиотекарь Брылевской сельской библиотеки Юлия Яцкова подготовила информационный буклет «Прометей Возрождения» и оформила книжную выставку к юбилейной дате. Выставка сразу вызвала интерес у читателей библиотеки, которые смогли познакомиться с творчеством гения итальянского искусства.
22 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Купалы, заслужанага работніка культуры БССР Аляксея Пысіна (ураджэнца вёскі Высокі Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці).
Бібліятэкар Брылёўскай сельскай бібліятэкі Юлія Яцкова аформіла кніжную выставу “Ля вытокаў чалавечага жыцця” і падрыхтавала інфармацыйна-бібліяграфічны буклет, прысвечаны жыццю і творчасці нашага славутага земляка. Паведаміла, што імя Аляксея Пысіна прысвоена Палужскай сярэдняй школе Краснапольскага раёна, дзе створаны і прысвечаны яму музей. Прысутныя даведаліся і аб тым, што ў Магілёве на праспекце Міру, на доме 35-а, дзе жыў паэт, усталявана мемарыяльная дошка.
26 сакавіка споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Віктара Шніпа.
Да юбілею паэта бібліятэкар Брылёўскай сельскай бібліятэкі Юлія Яцкова падрыхтавала інфармацыйна-бібліяграфічны буклет “Калі ты паэт…” і аформіла кніжную выставу, якую ўпрыгожыў зборнік вершаў “Шляхам ветру” з аўтографам В.Шніпа. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з выстаўленымі кнігамі і публікацыямі, а таксама мелі магчымасць паслухаць песні Мікалая Яцкова на вершы Віктара Шніпа.