In

Памятные и юбилейные даты февраля

6 лютага музычна-паэтычную гасцёўню з нагоды 110-годдзя народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, наведалі карыстальнікі Рэчкаўскай сельскай бібліятэкі розных узростаў. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, а прысутныя зачытвалі ўрыўкі з вершаў паэта. У завяршэнне мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны «Жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова», азнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на тэматычнай выставе «І вечнасць радка, як вечнасць жыцця…».

13 лютага ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшла гадзіна мастацтва “Жывапісец Магілёўскага краю”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава. Загадчыца бібліятэкай расказала пра жыццёвы і творчы шлях мастака, які ніколі не забываў пра сваю малую радзіму – вёску Нізкая Вуліца Княжыцкага сельсавета Магілёўскага раёна. Менавіта тут Павел Васільевіч знаходзіў асаблівае натхненне для сваіх непаўторных мастацкіх твораў. Да юбілею ў бібліятэцы аформілі тэматычную выстаўку, якая прадставіла мастацкую спадчыну мастака. Таксама ўдзельнікі сустрэчы паглядзелі дакументальны фільм “Седьмое небо Павла Масленикова”.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *