In

Памятные и юбилейные даты августа

29 жніўня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Музыка звонкіх радкоў”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна.

Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях Г.Бураўкіна, пра яго творчасць, якая была напоўнена радасцямі і турботамі няўмольнага часу, асветлена любоўю да роднай зямлі і прасякнута ўзвышанымі пачуццямі чыстага кахання.

Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу. Прысутныя з увагай гарталі кнігі з аўтографамі Г.Бураўкіна і чыталі яго вершы. Асобна былі прадстаўлены кнігі-юбіляры: “Дыханне” (55 гадоў), “Жніво” (50 гадоў), “Конь незацугляны” (25 гадоў) і “Чытаю тайнапіс вачэй” (20 гадоў).

Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра сваё сяброўства і сустрэчы з Генадзем Мікалаевічам, пра сумесную працу над песнямі, якія ўвайшлі ў рэпертуар вядомай эстраднай спявачкі, Заслужанай артысткі Беларусі Нэлі Багуслаўскай.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *