Яны заўсёды разам з намі – жывуць побач, дапамагаюць змагацца са шкоднымі істотамі, а раніцой будзяць сваімі разнастайнымі галасамі. Без птушак немагчыма ўявіць наша існаванне. Менавіта таму і зъявіўся на пачатку ХХ стагоддзя Дзень птушак, які шырока і змястоўна адзначаецца ў розных краінах свету.
У Беларусі гэты дзень адзначаецца 1 красавіка, і з гэтай нагоды ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы 30 сакавіка прайшла пазнавальная гадзіна “Чароўны свет птушак”. Бібліятэкар расказала пра традыцыі гэтага дня ў розных краінах, пра неабходнасць вельмі ўважліва адносіцца да птушак і дапамагаць ім у цяжкіх жыццёвых абставінах, бо нашы пёрыстыя браты – вельмі важкі складнік той экасістэмы, у якой існуе чалавецтва.
Падрыхтаваная кніжная выстаўка прадставіла выданні пра птушак, а А.Кавалёва, В.Крэсава, А.Іванова, З.Пятрова і А.Шыпіцын прачыталі вершы на гэту тэму.
Вялікую цікавасць выклікала віктарына “Птушкі – нашы лепшыя сябры” – з цікавымі пытаннямі, загадкамі, гумарам і вясёлым настроем.