4 января в Брылёвской сельской библиотеке-клубе прошла литературная игра «Собиратель сказок», приуроченная к 240-летию со дня рождения известного немецкого писателя, философа, библиотекаря Якоба Гримма. Всю свою жизнь Якоб Людвиг Карл Гримм посвятил языкознанию, явился основоположником мифологической школы в фольклористике. Вместе со своим младшим братом Вильгельмом собирал, обрабатывал и издавал народные сказки, которые и по сей день являются популярными во всём мире. Участники встречи познакомились с подготовленной книжной выставкой и поучаствовали в игре, в которой нужно было угадать имена персонажей, названия и сюжетные особенности сказок братьев Гримм. Также ребята приняли участие в онлайн-игре «Драгоценные россыпи слов», подготовленной нашими коллегами из Центральной библиотеки г.Красный Сулин и были награждены Дипломом участника. В завершение встречи просмотрели мультфильм «Госпожа Метелица», созданный по сказке братьев Гримм.
9 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурна-музычная сустрэча “Родам з Будзішча”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Васіля Карпечанкі. Ён нарадзіўся ў вёсцы Будзішча на Гомельшчыне, прайшоў вогненнымі ваеннымі шляхамі, а потым аддаў сваё сэрца настаўніцкай працы ў Магілёўскім раёне. Напрыканцы 1950-х увайшоў у беларускую літаратуру сваімі ўдумлівымі творамі. Асаблівую ўвагу надаваў вершам для дзяцей, бо разумеў, што ад першых жыццёвых крокаў новыя пакаленні павінны мець магчымасць дакранацца да прыгожага беларускага пісьменства. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай, дзе асаблівую ўвагу прыцягнулі выданні з дароўнымі надпісамі паэта. Чытач бібліятэкі кампазітар Мікалай Яцкоў распавёў пра шматгадовае сяброўства з Васілём Васільевічам і выканаў некалькі сваіх песен на вершы юбіляра.