In

Да 70-годдзя Яўгеніі Янішчыц

24 лістапада Брылёўская сельская бібліятэка і Брылёўскі сельскі Дом культуры зладзілі літаратурна-музычную імпрэзу “Чароўная кветка беларуская паэзіі”, прысвечаную 70-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Бібліятэкар расказала пра жыццёвыя шляхі і творчую непаўторнасць “палескай ластаўкі”, якая лёгкакрыла ўляцела ў беларускую паэзію і пакінула пасля сябе цудоўныя радкі і непарушную памяць.

Змястоўным дадаткам да сказанага з’явіўся прагляд дакументальнага фільма Беларускага тэлебачання “Непрыручаная птушка. Творчы лёс Яўгеніі Янішчыц”. Таксама была прадстаўлена падрыхтаваная кніжная выстава.

Літаратурная частка сустрэчы была напоўнена вершамі Я.Янішчыц у выкананні чытачоў бібліятэкі Аліны Куляшовай, Ліліі Поршневай, Аліны Кавалевай, Валерыі Журавай і Андрэя Шыпіцына.

Дырэктар Брылёўскага СДК, кампазітар  Мікалай Яцкоў расказаў аб асаблівай музычнасці паэзіі Яўгеніі Янішчыц і прадставіў свой зборнік “Якая я…”, куды ўвайшлі песні на яе  вершы. Удзельнікам сустрэчы быў прапанаваны невялікі канцэрт, у якім Ала Яцкова і Мікалай Яцкоў праспявалі песні з гэтага зборніка.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *