In

Гадзіна літаратурнага партрэта “У Вашых творах – Ваша сэрца”

17 кастрычніка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “У Вашых творах – Ваша сэрца”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет.

Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях і творчыя набыткі Эдзі Сямёнаўны, якая больш за 70 гадоў пісьменніцкай працы зрабіла велізарны ўнёсак у дзіцячую літаратуру. Падрыхтаваная кніжная выстава прадставіла шырокае кола твораў паэтэсы для дзяцей, і для дарослых. Чытачы бібліятэкі Аляксандра Іванова, Анастасія Дубавая, Аліна Куляшова, Лілія Поршнева і Уладзімір Сідараў прачыталі вершы паэтэсы.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў узгадаў той перыяд жыцця Эдзі Агняцвет, калі ёй давялося ў гады Вялікай Айчыная вайны эвакуіравацца ва Узбекістан. Там яна пазнаёмілася і працавала разам з Якубам Коласам, папулярызавала беларускую літаратуру і нават адзначылася ў музычнай культуры Узбекістана, напісаўшы лібрэта дзіцячай оперы “Джаннат” кампазітара Л.Шварца, пастаноўка якой адбылася ў 1944 г.

Завяршыў сустрэчу відэапрагляд конкурса на лепшае выкананне твораў Эдзі Агняцвет.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *