3 красавіка Вейнянская сельская бібліятэка запрасіла сваіх маленькіх карыстальнікаў на краязнаўчыя хвілінкі «Тут Радзімы маёй пачатак». Бібліятэкар расказала дзецям, што ў жыцці кожнага чалавека ёсць месцы, якія з’яўляюцца самымі дарагімі сэрцу з самага дзяцінства. Гэта родная вуліца, бацькоўскі дом, вёсачка ў якой жывеш. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю знаёміліся з краязнаўчай выставай «Край мой – гонар мой», на якой сабраны матэрыялы пра іх родную вёску Вейна.
2 красавіка бібліятэкар Семукацкай сельскай бібліятэцы для дзяцей правяла гучныя чытанні “Чытаем па-беларуску!” у архітэктурна-этнаграфічным комплексе “Мая Бацькаўшчына”.








































