Урок мужнасці да Дня Незалежнасці

4 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Непакорная Беларусь”. Бібліятэкар зрабіла гістарычны экскурс у 1996 год, калі гэта свята з’явілася ў беларускім календары, і падкрэсліла, што наша незалежнасць – гэта тое святое і непарушнае, што ляжыць у падмурку беларускай дзяржаўнасці. Незалежнасць Айчыны трэба шанаваць, берагчы, а калі спатрэбіцца – бараніць, не шкадуючы жыцця.

Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, а некалькі вершаў з экспазіцыі прачытаў А.Шыпіцын.

Дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў распавёў пра сімвалы дзяржаўнасці, пра асобу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка, які амаль чвэрць стагоддзя ўзначальвае краіну і імкнецца, каб беларускі народ ведаў свае карані і сваю слаўную гісторыю, каб кождзённа мацавалася незалежнасць Айчыны і каб Беларусь заўжды паважалі ў міжнароднай супольнасці.

Пасля прагляду тэматычнага відэафільма адбылася зацікаўленая размова пра наша жыццё і пра тыя шляхі, па якім мы годна і разважліва будзем ісці ў сваю будучыню.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *