In

Памятные и юбилейные даты сентября

1 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Пачуць подых літаратуры”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага літаратуразнаўцы і крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, Заслужанага работніка культуры БССР Янкі Казекі. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра тое, што жыццёвы шлях Івана Дарафеевіча пачаўся 31 жніўня 1915 года ў вёсцы Кострычы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці і ўвабраў у сябе і падзеі гісторыі савецкай дзяржавы, і станаўленне незалежнай Беларусі.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра ўдзел лейтэнанта Івана Казекі ў падзеях Вялікай Айчыннай вайны – і пра мужнасць у бітве пад Ельняй у 1941 г. у складзе палка бронецягнікоў, і пра тое, як быў прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі, але атрымаў толькі медаль “За баявыя заслугі”, і пра ўдзел у Парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.

Да юбілею літаратара быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава, якую упрыгожыла кніга “Кандрат Крапіва” з аўтографам Я.Казекі.

3 сентября в Брылевской сельской библиотеке состоялся час литературного портрета «Сказки или реальность», посвящённый 65-летию со дня рождения известного белорусского писателя Геннадия Авласенко. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о биографии юбиляра и его творчестве, которое яркими страницами вписано в историю белорусской детской литературы и драматургии. Книги Г.Авласенко для детей всегда несут светлый заряд доброты и нравственности, помогают в выборе жизненных ориентиров.

К юбилею был подготовлен информационно-биографический буклет и оформлена книжная выставка. В исполнении читателей библиотеки Алины Ковалёвой, Александры Ивановой и Егора Можаева прозвучали произведения Г.Авласенко.

8 сентября в Брылевской сельской библиотеке состоялся литературный час «Поединок с самим собой», посвящённый 150-летию со дня рождения выдающегося русского писателя Александра Куприна. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизненном пути писателя, о его творчестве, которое яркой страницей вписалось в русскую литературу начала ХХ века. Александр Иванович Куприн – человек необычной судьбы. Даже среди русских писателей, не слишком-то любивших кабинетную жизнь, он выделялся авантюрной жилкой и склонностью к практическому познанию мира. Офицер и циркач, рыбак и журналист, актёр и санитар в морге, отдавший этим профессиям многие годы жизни, он плотно и яростно насытил свои произведения бесценным личным опытом и небывалыми наблюдениями, касающимися самых разных сторон былой российской действительности.

К юбилею писателя был подготовлен информационный буклет. Участники встречи ознакомились с оформленной книжной выставкой и посмотрели видеофильм «Александр Куприн. Река жизни».

10 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна-партрэт “Радзіма мая – гэта я”, прысвечаная да 80-годдзя вядомага беларускага пісьменніка і драматурга Івана Стадольніка. Бібліятэкар Юлія Яцкова пазнаёміла з біяграфіяй і творчасцю юбіляра, расказала пра яго ўклад у развіццё беларускай дзіцячай літаратуры, драматургіі, сатыры і гумару. Творы І.Стадольніка заўсёды вызначаюцца добрай і насычанай мовай, адчуваннем часу і імкненнем данесці да чытача тое, што будзе хваляваць і прымушаць задумацца над існым.

Да юбілею была падрыхтавана кніжная выстава, а некаторыя з твораў пісьменніка прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі.

12 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Кветкі паэзіі”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Фёдара Гурыновіча. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё і творчасць паэта, якая прыцягвае  свежасцю ўспрыняцця жыцця, нестандартнасцю мыслення і падыходаў да раскрыцця тэмы. Вершы Ф.Гурыновіча – пра родную прыроду, пра хлебаробную і шахцёрскую Салігоршчыну, дзе аўтар жыве і працуе. За сваю працу у 2016 г. Фёдар Фёдаравіч Гурыновіч атрымаў ганаровае званне “Ганаровы грамадзянін Салігорскага раёна”.

Да юбілею быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава. Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы Ф.Гурыновіча і дзяліліся сваімі меркаваннямі прасля прагляду дакументальнага фільма аб жыцці і творчасці паэта.

17 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “Святло Радзімы – праз усё жыццё”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, дыпламата і дзяржаўнага дзеяча Івана Карэнды. Пра жыццёвы шлях і творчую дзейнасць юбіляра распавяла бібліятэкар Юлія Яцкова. Паэзія Івана Карэнды прасякнута народнымі інтанацыямі, яна вельмі лірычная і зразумелая. І ў вялікай кнізе беларускай літаратуры старонка І.Карэнды займае сваё непаўторнае месца.

Да юбілею быў падрыхтаваны інфармацыйна-біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава, якую ўпрыгожылі кнігі І.Карэнды з аўтографамі.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў пра сяброўскія сустрэчы з Іванам Арсеньевічам, пра сумесную працу над цыклам з 15 песен, якія ўвайшлі ў зборнік “Знічка”, і выканаў некалькі песен.

Завяршылі сустрэчу прагляд тэлефільма “Суразмоўцы. Іван Карэнда” і гаворка пра тое, што народ беларускі вельмі багаты на таленты.

22 сентября в Брылевской сельской библиотеке прошёл литературный час «Королева детектива», посвящённый 130-летию со дня рождения одной из самых известных в мире писательниц детективного жанра Агаты Кристи. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни и творчестве писательницы, о том великом вкладе, который она внесла в развитие жанра детектива. Её литературные герои мисс Марпл и Эркюль Пуаро и сегодня привлекают внимание читателей своим умением раскрывать самые запутанные преступления.

К юбилею был подготовлен биографический буклет и оформлена книжная выставка. Фрагменты некоторых произведений прозвучали в исполнении читателя библиотеки Андрея Шипицина.

Завершил встречу просмотр художественного фильма по рассказу А.Кристи «Карибская тайна».

26 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Сляды ад верасня”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта і мастака Міколы Бусько. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццёвы шлях юбіляра, пра яго значны ўнёсак у літаратуру для дзяцей і ў скарбніцу беларускага выяўленчага мастацтва. Вершы Міколы Бусько дапамагаюць убачыць хараство Радзімы, яе прыроды, адчуць вялікую адказнасць маладога пакалення за гістарычную спадчыну краіны. А зроку мастака Бусько ўласцівы лірычная спавядальнасць, багатая вобразнасць, цікавыя назіранні і трапныя дэталі.

Да юбілею Мікалая Іосіфавіча бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу. У выкананні чытача бібліятэкі Алы Яцковай прагучаў фрагмент новай кнігі Міколы Бусько “У бары жывуць сябры”.

29 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Тут яго сэрца…”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Віктара Дайліды. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях Віктара Браніслававіча, які пачаўся на Случчыне. Працяглы час жывучы ў вёсцы, пісьменнік добра вывучыў асаблівасці жыцця вяскоўцаў, “прапусціўшы” іх праз сваю свядомасць. Таму многія яго апавяданні, аповесці «прывязаны» да зямлі, па-сялянску нетаропкія і грунтоўныя, а галоўнае ў жыцці для іх герояў – праўда, сумленне, шчырасць.

Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаваным да юбілею біяграфічным буклетам, а таксама з кніжнай выставай. Знаёмства з творчасцю гэтага цікавага пісьменніка падштурхнула да размовы пра дзяцінства, якое ў кожнага было сваё, і пра тыя каштоўнасці, якія назаўсёды засталіся ў нашай удзячнай памяці.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *